Вольга Паўлаўна Шутава
Вольга Паўлаўна Шу́тава (15 лютага 1944, в. Загародная, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 26 лістапада 1999) — беларуская спявачка (альт). Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1973).
Вольга Паўлаўна Шутава | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 1999 (55 гадоў) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Пеўчы голас | альт[d] |
Інструменты | вакал |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1944 годзе. Скончыла ў 1972 годзе Усерасійскую творчую майстэрню эстраднага мастацтва ў Маскве. Творчы шлях пачала ў мастацкай самадзейнасці. У 1968—1996 гадах салістка Беларускай філармоніі. Яе творчасці ўласцівы задушэўнасць у перадачы эмацыянальнага зместу песень, у т.л. народных. У рэпертуары пераважалі творы беларускіх і расійскіх кампазітараў, беларускія народныя песні.
Зноскі
Літаратура
правіць- Шутава Вольга Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).