Вольга Пятроўна Кудраўцава

Вольга Пятроўна Кудраўцава (9 ліпеня 1910, Мічурынск — ?) — беларускі архітэктар.

Вольга Пятроўна Кудраўцава
Дата нараджэння 9 ліпеня 1910(1910-07-09) (113 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1941 годзе. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Працавала ў праектных арганізацыях Варонежа, Караганды, з 1960 па 1974 гады — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Член КПСС з 1954 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць правіць

Удзельнічала ў праектаванні аб’ектаў для Обнінска і Дубны (1947), у распрацоўцы генпланаў Варонежа, Май-Кудука, Шахана, Абая (1948—1960), Мазыра, Мазырскага і Рэчыцкага прамвузлоў, праектаў забудовы жылых раёнаў Мазырскага нафтаперагоннага завода (1961—1965), раённых планіровак Гомельскай і Гродзенскай вобласці (1963—1972).

Зноскі

Літаратура правіць