Вольга Сацюк (нар. 2 жніўня 1993, Кобрын, Беларусь) — беларуская спявачка. Заняла чацвёртае месца на першым дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 2003 годзе. Была першай удзельніцай ад Беларусі на гэтым конкурсе за ўвесь час існавання.

Вольга Сацюк
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 жніўня 1993(1993-08-02) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, спявачка
olgasatsiuk.sitecity.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучылася ў музычнай школе з пяці гадоў. Яна ўдзельнічала ў шматлікіх конкурсах спеваў, а таксама перамагла ў дзіцячым конкурсе прыгажосці. Яна стала сусветна вядомай, калі прадстаўляла Беларусь на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне 2003», дзе заняла чацвёртае месца з песняй пад назвай «Танцуй». Песня была напісана на беларускай мове Кацярынай Ліпоўскай, якая была танцорам на сцэне.

Вольга Сацюк працягвала ўдзельнічаць у шмат якіх іншых конкурсах. Яна час ад часу з’яўляецца на беларускім тэлебачанні, выступае і спявае на розных мерапрыемствах. Таксама спявала ў групе пад назвай «Верасята»[1].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Вольгі Сацюк(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2020. Праверана 11 красавіка 2020.