Вольга Такарчук

польская пісьменніца

Вольга Навоя Такарчук (польск.: Olga Nawoja Tokarczuk[7]; 29 студзеня 1962, горад Сулехаў) — польская пісьменніца, эсэістка, аўтар сцэнарыяў, паэтэса. Адна з самых чытаных польскіх пісьменніц. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2018) «за апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам паказвае перасячэнне мяжы як форму жыцця» [8].

Вольга Такарчук
польск.: Olga Nawoja Tokarczuk
Olga Tokarczuk-9739.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 студзеня 1962(1962-01-29)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Roman Fingas[d] і Grzegorz Zygadło[d]
Дзеці Zbigniew Fingas[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, пісьменніца, псіхолаг, паэтка, лібрэтыст, выдавец, donor
Жанр паэзія, эсэ, раман, гістарычны раман[d] і наратыў
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Silver Medal for Merit to Culture – Gloria Artis‎

прэмія Самуіла Багуміла Ліндэ[d] (2008)

узнагарода Фонда імя Касцельскіх[d] (1997)

Kulturhuset Stadsteatern[d] (2016)

Nike Award[d] (2008)

International Booker Prize[d] (2018)

Brückepreis[d] (2015)

Nike Award[d] (2015)

Śląski Wawrzyn Literacki[d] (2009)

Vilenica Prize[d] (2013)

Нобелеўская прэмія па літаратуры (2018)

Jan Michalski Prize[d] (2018)

Honorary citizen of Wrocław[d] (2019)

Laure Bataillon[d] (2019)

EBRD Literature Prize[d] (люты 2019)

Warwick Prize for Women in Translation[d] (2018)

Warwick Prize for Women in Translation[d] (2019)

Ambassador of the correct Polish language[d] (верасень 2019)

Q23787515? (2012)

Q30903900?

медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis»

ганаровы грамадзянін Варшавы[d] (18 чэрвеня 2020)

Подпіс Olga Tokarczuk signature.svg
tokarczuk.wydawnictwoliterackie.pl(польск.) 
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Вольга Такарчук

Біяграфічныя звесткіПравіць

Навучалася ў Варшаўскім універсітэце (псіхалогія). Падчас навучання працавала валанцёрам з псіхічна хворымі падлеткамі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1985 годзе пераехала ва Уроцлаў, а потым у Валбжых, дзе працавала псіхатэрапеўтам. Вольга Такарчук лічыць сябе паслядоўніцай Карла Густава Юнга і называе яго псіхалогію адной з крыніцаў сваёй творчасці.

У студзені 1998 адна з падпісантаў Беларускай Дэкларацыі Свабоды. Сябра польскай партыі «зялёных».

Жыве ва Уроцлаве. Мае невялікі вясковы дом у Новай Рудзе пад Уроцлавам, купіла яго, каб быць бліжэй да сваіх любімых мясцінаў — гор. У Новай Рудзе ладзіць штогадовы фестываль «Горы літаратуры».

ТворчасцьПравіць

У друку дэбютавала ў 1979 годзе апавяданнем пад псеўданімам Наташа Баровін (Natasza Borowin). А ў 1989 годзе пабачыла свет яе першая кніга — зборнік вершаў «Гарады ў люстэрках» (Miasta w lustrach). Дэбютная кніга прозы — раман «Шлях людзей Кнігі» (Podróż ludzi Księgi) — выйшла ў 1993 годзе, за яе Такарчук атрымала ўзнагароду Польскага таварыства кнігавыдаўцоў.

Аўтар некалькіх раманаў і зборнікаў ападяданняў. Стварыла перапляценне рэальнай гісторыі і нацыятворчага міфу. Кніга «Правек і іншыя часы» (Prawiek i inne czasy, 1996) стала ўвасабленнем гісторыі Польшчы і адначасова ўвасабленнем гісторыі аднаго чалавека. Цераз прызму аднаго чалавека, аднаго роду, адной вёсачкі ёй атрымалася перадаць гісторыю ўсяго польскага народа і ўсёй Еўропы[9].

Польская назва кнігі Bieguni (2007) азначае стараабрадцаў, «бегуноў» або «бежанцаў», якія верылі, што свет прасякнуты злом і што адзінай магчымасцю ўцячы ад гэтага зла — быць у пастаянным руху. Галоўная тэма раману — экзыстэнцыяльная сітуацыя чалавека, які падарожнічае. Biegunі — гэта метафара сучасных вандроўнікаў. Над кнігаю аўтарка працавала тры гады і пісала яе пераважна ў дарозе[10].

Раман «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» (Prowadź swój pług przez kości umarłych, 2009) — дэтэктыў без традыцыйнага следства. Галоўная гераіня — інжынерка на пенсіі, настаўніца англійскай мовы, экзальтаваная абаронца жывёльнага свету — ад самага пачатку ўпэўненая, што ведае, чаму ў акрузе адбываюцца забойствы мужчын, якія захапляюцца паляваннем. Але ёй ніхто не верыць: ні суседзі, ні паліцыя, ні будучыя ахвяры.

Некаторыя творы пісьменніцы экранізаваныя.

ТворыПравіць

Беларускія перакладыПравіць

РаманыПравіць

АпавяданніПравіць

  • Прачынайся ты забіты (пер. Ганна Пазюк) //20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава
  • Прафесар Эндрус у Варшаве (пер. Марына Шода) //20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава
  • Самая брыдкая жанчына ў свеце (пер. Андрэй Хадановіч) //20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава
  • CHE GUEVARA (пер. Юльян Гайдук)//часопіс ПАМІЖ, № 6-2007

УзнагародыПравіць

  • Прэмія Польскага таварыства кнігавыдаўцоў, 1993
  • Прэмія Фонду імя Касцельскіх, 1997
  • Літаратурная ўзнагарода "Ніке", 2008, 2015
  • Міжнародны Букер і Нобелеўская прэмія па літаратуры, 2018

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122302885 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Olga Tokarczuk // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Olga Tokarczuk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122302885 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 https://www.facebook.com/partiazieloni/posts/10155770271222695 Праверана 9 снежня 2019.
  6. 6,0 6,1 http://www.batory.org.pl/en/about_the_foundation/council_and_board Праверана 30 кастрычніка 2019.
  7. https://rejestr.io/krs/243763/stowarzyszenie-kulturalne-gory-babel
  8. nashaniva.by
  9. nashaniva.by
  10. svaboda.org

СпасылкіПравіць