Вольга Уладзіміраўна Петрашова

беларускі палітык

Вольга Уладзіміраўна Петрашова (нар. 27 снежня 1968, Кізел, Пермская вобласць, РСФСР) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].

Вольга Уладзіміраўна Петрашова
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 27 снежня 1968(1968-12-27) (55 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзілася 27 снежня 1968 года ў г. Кізел Пермскай вобласці РСФСР.

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працавала настаўнікам пачатковых класаў Батаеўскай пачатковай школы Хоцімскага раёна, настаўнікам рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. Хоцімска, інспектарам школ аддзела адукацыі Хоцімскага райвыканкама, загадчыцай дзіцячага садзіка № 3 г. Хоцімска, выконваючым абавязкі намесніка старшыні, намеснікам старшыні Хоцімскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях і інфармаванні, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

З'яўлялася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Каралеўства Бельгія.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[3].

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

17 студзеня 2023 года прызначана першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі[4].

Асабістае жыццё правіць

Замужам, мае сына і дачку.

Узнагароды правіць

  • падзяка і падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровыя граматы Парламентскага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі,
  • медаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»,
  • медаль «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»,
  • медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».

Зноскі