Вольга Хіжынкова

Во́льга Хіжынко́ва (22 лістапада 1986, в. Забароўе, Лепельскі раён) — пераможца конкурсу прыгажосці Міс Беларусь-2008.

Вольга Хіжынкова
Партрэт
Род дзейнасці мадэль, удзельніца конкурсу прыгажосці
Дата нараджэння 22 лістапада 1986(1986-11-22) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Commons-logo.svg Вольга Хіжынкова на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Бацька — ляснік, маці — рабочая аграфермы. Скончыла вучылішча лёгкай прамысловасці ў Віцебску, была кіраўніком гуртка тэатра моды ў гэтым вучылішчы. Працавала па размеркаванні на віцебскай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі», праз 4 месяцы знарок прагуляла дзень, і яе звольнілі. Але ў яе засталіся заняткі ў мадэльным агенцтве і выкладанне ў тамтэйшым тэатры моды[1].

Затым студэнтка завочнага адззялення Iнстытута журналістыкі БДУ, спецыяльнасць — «Журналістыка. Аўдыёвізуальныя СМI». Працуе ў ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (АНТ).

Неаднойчы брала ўдзел у модных паказах, у прыватнасці, на фестывалі «Белая амфара». У 2008 перамагла ў нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь», заваявала права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс свету-2008» у ПАР. Перад гэтым ад Віцебскай вобласці ў фінал журы абрала іншую дзяўчыну — Вольгу Прышывалка, але за Хіжынкову аддала галасы пераважная большасць тэлегледачоў.

З ліпеня 2016 да сакавіка 2020 года працавала прэс-сакратаркай футбольнага клуба «Дынама-Брэст»[2].

15 верасня 2020 года, у час пратэстаў у Беларусі, Вольга Хіжынкова пакінула Нацыянальную школу прыгажосці; яна патлумачыла свой адыход так: «Эксперыменты над уласным сумленнем заўсёды маюць сумны вынік»[3][4]. 8 лістапада за ўдзел у «Маршы народаўладдзя» была затрымана[5] і арыштавана на 12, а затым яшчэ на 15 сутак. 26 лістапада 2020 года Вользе Хіжынковай прысудзілі яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у маршы «Народны ўльтыматум», пры гэтым абвінавачванне базавалася на яе фотаздымках у сацыяльнай сетцы[6]. На волю яна выйшла 20 снежня, пасля 42 сутак арышту[7].

Зноскі

  1. lady.tut.by
  2. Футбол. «Мисс Беларусь-2008» Ольга Хижинкова стала пресс-секретарем ФК «Динамо-Брест»
  3. Известная белорусская модель Ольга Хижинкова ушла из Национальной школы красоты(руск.) . Вечерний Бобруйск (15 верасня 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
  4. Старонка ў Instagram(руск.)  (15 верасня 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
  5. Разное. Ольга Хижинкова задержана(руск.) . Прессбол (8 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
  6. Ольге Хижинковой дали еще 15 суток ареста(руск.) . TUT.by (26 лістапада 2020). Праверана 26 лістапада 2020.(недаступная спасылка)
  7. nn.by

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
Алена Аладка
Беларусь на конкурсе Міс Свету
2008
Пераемнік:
Юлія Сіндзеева