Адкрыць галоўнае меню

Вольны каралеўскі горад (лац.: libera regiae civitas) — былыя гарады ў каралеўстве Венгрыя, якія не падпарадкоўваліся жупным органам сталіцы, мелі сваё ўласнае самакіраванне і заканадаўчую ўладу, іх жыхары пераважна самі абіралі рыхтара (войта) і органы кіравання. Гэтыя гарады мелі ў Венгрыі т. зв. чацверты статус і ў тагачасным феадальным грамадстве з'яўляліся астравамі дэмакратыі.

У СлавакііПравіць

Паводле двух дэкрэтаў караля Уладзіслава II 1498 і 1514 гадоў у Славакіі атрымалі статус вольных каралеўскіх гарадоў:

Некаторыя гарады, асабліва ў XVI стагоддзі, маглі атрымліваць прывілеі, падобныя каралеўскім горадам, вызваляліся ад розных падаткаў і мытаў і мелі права валодаць прыгоннымі вёскамі. Гарадскі статус мелі ў Славакіі прыкладна 110 населеных пунктаў. Тым не менш, вольныя каралеўскія гарады былі адзінымі, якім дазвалялася ўзводзіць муры.

У 1608 годзе права надання прывілеяў горадам перайшло ад караля да ўрада Венгерскага каралеўства. Паводле закону 1687 манарх меў права надаць гораду статус вольнага каралеўскага толькі паводле згоды сойма.

У XVI—XVIII стагоддзях гэты статус атрымалі:

Правы і абавязкі гарадоўПравіць

Вольныя каралеўскія гарады атрымлівалі наступныя прывілеі:

  • выбар уласнага войта, гарадскае рады, кіраўніцтва і святара
  • заканадаўчай моцы на тэрыторыі, належачай гораду
  • права на вызваленне ад выплаты мыта, robotovania, выплаты трыдзесяціны
  • вольная перадача маёнткаў нашчадкам з боку асобных мяшчан
  • права гандлю
  • памешчыцкае права
  • вызначэнне мераў і вагаў для разлікаў
  • эканамічныя пытанні

У выпадку судовае цяжбы не было магчымасці абскарджвання ў вышэйстаячых судах, рашэнні выносіліся канчатковыя. Адзінай магчымасцю змены прысуду быў зварот пра памілаванне да караля.

Сярод абавязкаў былі:

  • выплата каралю падатку
  • у выпадку наведвання каралём — забавы для яго
  • навагоднія падарункі
  • напачатку існаваў абавязак і пастаўляць салдат у каралеўскае войска

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Anton Špiesz. Slobodné kráľovské mestá na Slovensku v rokoch 1680-1780. — Košice: Východoslovenské vydavateľstvo, 1983. — ISBN 93-003-83.
  • Anton Špiesz. Bratislava v stredoveku. — Turany: Perfekt, 2008. — ISBN 978-80-8046-397-7.