Вольт

адзінка вымярэння
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Вольт (азначэнне: бел. В, лац. V) — адзінка вымярэння электрычнага напружання ў сістэме СІ. Адзінка названая ў гонар італьянскага фізіка і фізіёлага Алесандра Вольта.

Вольт
Названа ад Алесандра Вольта
Абазначэнне адзінкі V[1][2][…], В, V, V[2], В, V, V, V і V
Формула, якая апісвае закон або тэарэму
Пазначэнне ў формуле , , і
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 1 вольт
Фізічная велічыня электрычнае напружанне[2], электрарухальная сіла, электрычны патэнцыял, electric potential difference[d][3], bioelectric potential difference[d], membrane potential[d], Peltier coefficient[d], electrotonic potential[d] і Q4530817?
Derived from base unit кілаграм, метр, секунда і ампер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольт роўны электрычнаму напружанню, выкліканаму ў электрычным ланцугу пастаянным токам сілай 1 ампер пры магутнасці 1 ват.

1 В = 1/300 адзінкавага патэнцыялу СГСЭ

Вызначэнне

правіць

Вольт вызначаны як розніца патэнцыялаў на канцах правадніка, які рассейвае магутнасць у адзін ват пры сіле току праз гэты праваднік у адзін ампер. У адзінках СІ атрымаем м² · кг · с−3 · A−1, што эквівалентна джоулю энергіі на кулон зараду, J/C.

 

Вызначэнне на аснове эфекту Джозефсана

правіць

З 1990 года вольт стандартызаваны праз вымярэнне з выкарыстаннем эфекту Джозефсана, пры якім ужываецца ў якасці прывязкі да эталону канстанта Джозефсана, зафіксаваная 18-ай Генеральнай канферэнцыяй па вагам і вымярэнням як:

K{J-90} = 0.4835979 GHz/µV.

Кратныя і дзельныя адзінкі

правіць

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі напружання ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 В дэкавольт даВ daV 10−1 В дэцывольт дВ dV
10² В гектавольт гВ hV 10−2 В сантывольт сВ cV
10³ В кілавольт кВ kV 10−3 В мілівольт мВ mV
106 В мегавольт МВ MV 10−6 В мікравольт мкВ µV
109 В гігавольт ГВ GV 10−9 В нанавольт нВ nV
1012 В тэравольт ТВ TV 10−12 В пікавольт пВ pV
1015 В петавольт ПВ PV 10−15 В фемтавольт фВ fV
1018 В экзавольт ЭВ EV 10−18 В атавольт аВ aV
1021 В зетавольт ЗВ ZV 10−21 В зептавольт зВ zV
1024 В ётавольт ІВ YV 10−24 В ёктавольт іВ yV

Гл. таксама

правіць

Зноскі