Вольха, альха[4], але́шына[5] (Alnus), род лістападных дрэў сямейства бярозавых.

Вольха

Alnus serrulata
злева — жаночыя пупышкі
справа — мужчынскія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alnus Mill.

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19466
NCBI  3515
EOL  107300
GRIN  g:437
IPNI  3975-1
FW  54588

Дрэвы вышынёй да 23-35 м. Лісце суцэльнае. Цвітуць ранняй вясной, да з’яўлення лісця. Мужчынскія кветкі ў каташках, жаночыя ў шышачках, якія ператвараюцца ў суплоддзі. Плод — крылаты арэшак. Жывуць да 50-120 гадоў. Драўніна мае характэрную аранжавую афарбоўку.

На Беларусі 2 віды: вольха чорная (Alnus glutinosa) (на нізінных балотах, па берагах рэк і азёр) і вольха шэрая (Alnus incana) (на поўначы Беларусі). Утвараюць чорнаальховыя і шэраальховыя лясы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Entry for Alnus Mill. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2009. Праверана 5 снежня 2010.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Раслінны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — 655 с. І5ВЫ 985-08-0457-2