Вольха шэрая
Вольха шэрая[3][4] або Вольха белая[5][6], Алешына[7], Алеша[8], Вольха баравая[6] (Alnus incana) — лістападнае дрэва, від роду Вольха (Alnus) сямейства Бярозавыя (Betulaceae)[9].
Вольха шэрая | |||||||||||||||||
Дарослая расліна | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Распаўсюджанне віда ў Еўразіі | |||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||
|
Назва
правіцьЛацінская відавая назва лац.: incana азначае «сіваватая»[10].
Батанічнае апісанне
правіцьМалады ліст
|
Дрэва вышынёй да 20 м або куст з вузка-яйкападобнай кронай і ствалом дыяметрам да 50 см[9]. Ствол шараватага колеру рэдка прамы і цыліндрычны, часта з падоўжнымі западзінамі і гарбамі. Адна з найбольш хуткарослых парод. Да 10-15 гадоў расце хутка, пасля чаго прырост запавольваецца. дажывае да (40 — 50[10][11]) 50 — 60, зрэдку да 100 лет[12].
Каранёвая сістэма павярхоўная, размяшчаецца ў асноўным у верхнім глебавым пласце (10—20 см)[12]. На каранях утрымліваюцца клубяньковыя нарасты, якія змяшчаюць мікраарганізмы, здольныя засвойваць азот з паветра[10]. Утворае шматлікія каранёвыя атожылкі і пнёвы параснік[12].
Кара светла-шэрая, заўсёды гладкая[9] і не ўтварае вонкавага каркаватага пласту. Парасткі спачатку зеленаватыя, пазней бурыя або чарнавата-шэрыя, не клейкія, але пакрытыя шэрым пушком або лямцам і светлымі чачавічкамі[9].
Пупышкі сцябліністыя, яйкападобныя або яйкападобна-шарападобныя, на вяршыні злёгку прытупленыя, пухнатыя. Лісце размешчана ў тры рады[10], чарговае, авальнае, авальна-ланцэтнае або яйкападобна-круглявае, радзей эліптычнае, даўжынёй 4(4,5[11])—10 см, шырынёй 3,5—7 см, вострае або востраканцовае, радзей прытупленае, з круглявым або слаба сэрцападобным аснаваннем, востра-двойчата-пільчатае, маладое густа-пухнатае, не ліпкае, дарослае зверху амаль голае, знізу шэра-зялёнае, без бародак ў кутах нерваў, на мякка валасістых або лямцавых хвосціках даўжынёй 1—2(3[11]) см[9]. Увосень не жаўцее.
Тычынкавыя каташкі вяршынныя, сабраны па 3-5 разам, сядзячыя або на кароткіх пухнатых ножках, утрымліваюць пры кожнай лусцы па тры кветкі з чатырма тычынкамі з раздвоенымі пылавікамі[10]. Песцікавыя шышачкі сабраны па 8-10 пучкамі на агульным кветканосе, то пад мужчынскімі кветкамі, то на вяршынях галін, эліптычныя, чорна-бурыя, даўжынёй каля 1,5 см, дыяметрам 7-8 см, утрымліваюць пры кожнай лусцы па дзве кветкі; песцік з двума ніткападобнымі пурпуровымі лычыкамі, якія выступаюць з-за лусак[10]. Цвіценне ў сакавіку-красавіку, задоўга да з’яўлення лісця[9].
Плады — зваротна-яйкападобныя арэшкі з вузкімі, перапончатымі крыламі[9], 10 мм даўжынёй і 7 — 8 мм шырынёй[11], паспяваюць у шышачках. Паспяваюць восенню. У 1 кг 1 430 000 арэшкаў; вага 1000 арэшкаў — 0,5—0,9 г.
Плоданашэнне штогод, багатае. Насенныя асобнікі пачынаюць пладаносіць з 8-10 гадоў; парасткавыя з 5-7 гадоў.
Злева направа:
Ствол. Лісце. Мужчынскія каташкі. Жаночыя шышачкі. Насенне. |
Распаўсюджанне
правіцьУ прыродзе арэал віду ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, Малую Азію, Закаўказзе, Заходнюю Сібір і Паўночную Амерыку[13]. Паўночная мяжа арэала пачынаецца ў Швецыі, праходзіць праз Кольскі паўвостраў, праз увесь поўнач еўрапейскай часткі Расіі і праз усю Сібір да Камчаткі. Расце ў Сербіі, Паўночнай Італіі і ва Францыі. Больш за ўсё яе на поўначы і паўночным усходзе еўрапейскай часткі Расіі[11]. У Беларусі распаўсюджана ў паўночнай частцы краіны, дзе ўтрае суцэльныя зараснікі і шэраальшаннікі кіслічныя, сніткавыя, папарацевыя, метлюжковыя, чарнічныя ці асаковыя або сустракаецца ў выгляде прымешкаў да бярозавых, яловых, асінавых і хваёвых насаджэнняў[9].
Расце на раўнінах у лясной і, радзей, лесастэпавай і лесатундравай зоне. Утворае хмызняковыя і дробналясныя зараснікі на забалочаных узлесках, балотах, ля берагоў рэк, на лесасеках, пажарышчах і закінутых раллях. Сустракаецца ўздоўж ручаёў і рэк разам з вербамі і чорнай вольхай. Чыстых насаджэнняў не ўтварае, пытанне аб першаснасці ці другаснасці шэраальшаннікаў па бэльках, ярах і ўскраінах балот застаецца нявырашаным. Дзякуючы багатаму плоданашэнню, лёгкасці распаўсюджвання насення і добрай яго ўсходжасці хутка засяляе высечкі, гары, закінутыя раллі, утвараючы часовыя асацыяцыі, якія паступова змяняюцца першаснымі фітацэноз. Часцей за ўсё шэраальшаннікі ўтвараюцца на месцы яловых і драбналістых лясоў, зваротная змена вольхі елкай адбываецца на працягу 50-60 гадоў. Пасьба жывёлы і высечка лесу ў шэраальшанніках спрыяе больш хуткаму вегетатыўнаму размнажэнню вольхі і больш працягламу існавання яе асацыяцый. На Каўказе падымаецца да 2000 м над узроўнем мора, сустракаючыся адзінкава ці групамі ў сярэднім і верхнім горным паясах, на закінутых ворнай зямлі і лясных палянах[12].
На Беларусі распаўсюджваецца ў паўночных рэгіёнах (у Беларускім Паазер’і) на месцы зведзеных яловых лясоў, на ўзлесках, у выніку зарастання сельскагаспадарчых зямель. Утварае шэраальховыя лясы.
Арэалы розных падвідаў вольхі шэрай злева направа:
A. incana subsp. incana. A. incana subsp. rugosa. A. incana subsp. tenuifolia |
Экалогія
правіцьВольха шэрая ў Елаўстонскім нацыянальным парку
|
Зараснікі вольхі шэрай у ЗША
|
Шэрая вольха — патрабавальнае да глебаў, светлалюбнае, хуткарослае, зімаўстойлівае дрэва.
Да глебаў меней патрабавальная, чым чорная вольха, хоць на бедных сухіх пясчаных глебах сустракаецца рэдка; забалочванне пераносіць лепш, чым чорная вольха. Аддае перавагу вапнавай, вільготнай глебе і свабоднаму стаянню, хоць часта расце і ў густых пасадках[11]. Сама ўзбагачае глебу азотам. Зімаўстойлівая. Больш ценевынослівая, чым асіна і бяроза павіслая, але аддае перавагу добра асветленым месцапражыванням.
Найбольш распаўсюджанымі тыпамі шэраальшаннікаў з’яўляюцца кіслічныя і сніткавы на свежых дзярнова-падзолістых, моцна- або сярэдня-ападзоленых глебах. Яны ўзнікаюць на месцы ельнікаў кіслічных або шэраальшаннікаў чарнічных. У кіслічных і сніткавых шэраальшанніках адбываецца інтэнсіўнае аднаўленне елі і хуткая змена іх ельнікамі. Па берагах рэк, ручаёў, у ярах, увільготненых паніжэннях на перагнойна-глеевых, суглінкавых і гліністых глебах на невялікіх участках узнікаюць лабазнікавыя і буйнапапарацевыя шэраальшаннікі. Яны ўзнікаюць на месцы іглічных, шырокалісцева-яловых і шырокалісцева-ялова-чорнаальховых лясоў і здольныя да працяглага існавання. На пяшчаных і слаба ўвільготненых глебах шэраальшаннікі ўзнікаюць рэдка і хутка змяняюцца хвояй і елкай. Такія шэраальшаннікі ўзнікаюць на гарах і высечках хвойнікаў бруснічных. Яшчэ радзей узнікаюць асаковыя шэраальшаннікі на пераўвільготненых глебах. Яны недаўгавечныя і маюць прымешак бярозы і вербаў. На небагатых свежых глебах водападзелаў на месцы ельнікаў чарнічных узнікаюць вельмі кароткачасовыя шэраальшаннікі чарнічныя, якія змяняюцца чорнаальшаннікамі кіслічнымі і вейнікавымі. Шэраальшаннікі метлюжковыя ўзнікаюць на месцы закінутых ралляў. Яны няўстойлівыя і змяняюцца ельнікамі[12].
Хваробы і шкоднікі
правіцьПатагенныя грыбы
правіцьНа вольхе шэрай паразітуюць некалькі відаў аскаміцэтаў роду тафрына (Taphrina). Taphrina alni пашкоджвае жаночыя шышкі, вызывае лісцепадобныя разрастанні іх лускавінак; Taphrina epiphylla з’яўленне «ведзьміных мётлаў», плямістасць і зморшчванне лісця[14].
Значэнне і ўжыванне
правіцьВольха шэрая на спіле
|
Вольха шэрая ў лесамеліярацыйных насаджэннях выкарыстоўваецца на поўначы лесастэпаў для замацавання берагоў рэк, схілаў і яраў. Узбагачае глебу азотам.
Драўніна шчыльная, мяккая, адрозніваецца ад драўніны вольхі чорнай (Alnus glutinosa) больш чырвоным колерам, яна мае светла-аранжавую афарбоўку; выкарыстоўваецца для вытворчасці сталярных і такарных вырабаў, а таксама на падводныя пабудовы[10].
Дровы з вольхі шэрай гараць добра, але вугаль не ўтрымлівае спякоту. Альховыя дровы выкарыстоўваліся рускімі сялянамі для выпальвання сажы з комінаў, асабліва пасля выкарыстання бярозавых дроў. Дровы цэняцца для вытворчасці рысавальнага (чарцёжнага) вугалю і вугалю, які ішоў на выраб пораху. Альховая габлюшка лічыцца лепшай для ўпакоўкі садавіны[10].
Вольха шэрая вясной дае пчолам шмат пылка, якім пакрытыя маладыя лісточкі і парасткі. Пчаляры рэкамендуюць падкормліваць пчол пылком вольхі яшчэ да яе цвіцення. Для гэтага зразаюць галінкі, кладуць у цёплым памяшканні ў сіта, засцеленая паперай. Як толькі пылавікі адкрыюцца, сіта асцярожна падтрасаюць і пылок высыпаецца на паперу. Яе змешваюць з мёдам і цукарным сіропам і даюць пчолам. Лісце ідзе на корм козам і авечкам[10]. Пупышкі і вярхушкі галін служаць кормам рабчыкам і цецерукам у зімовы перыяд[10].
У медыцыне
правіцьУ якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць шышкі вольхі шэрай і чорнай (лац.: Fructus Alni)[9]. Лекавае прымяненне маюць таксама лісце (лац.: Folia Alni) і кара маладых галін вольхі (лац.: Cortex Alni)[9].
У шышках утрымліваюцца алкалоіды, дубільныя рэчывы, фенолкарбонавыя кіслаты, флаваноіды, тлусты алей, трыцерпеноіды, аліфатычныя спірты, стэроіды. Кара ўтрымлівае трыцерпеноіды, дубільныя рэчывы. Лісце вольхі ўтрымлівае правітамін А (каратын), вітамін С, фенолкарбонавыя кіслоты, дубільныя рэчывы, антоціаны.
Прэпараты кары і шышак вольхі шэрай аказваюць звязальнае, супрацьзапаленчае, кровесуцішальнае дзеянне[9], а свежае лісце з’яўляецца патагонным сродкам. Прэпараты шышак вольхі прымяняюцца пры лячэнні вострых і хранічных запаленняў тонкіх (энтэракалітах) і тоўстых (калітах) кішак[9].
У афіцыйнай медыцыне прэпараты з вольхі шэрай прымяняюцца як звязальны і кровесуцішальны сродак, асабліва пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, вострых і хранічных энтэрытах і калітах (вострых і хранічных запаленнях тонкіх і тоўстых кішак)[9]. Адзначана дабратворнае дзеянне адвараў кары, шышак і лісця вольхі пры сустаўным рэўматызме, прастудных захворваннях і паносах у дзяцей[9].
Адвары кары валодаюць супрацьмікробным дзеяннем і зніжаюць рызыку праявы алергіі, прымяняюцца пры рэўматычным поліартрыце і ў выпадку прастудных захворванняў.
Класіфікацыя
правіцьТаксанамія
правіцьВід Вольха шэрая ўваходзіць у род Вольха (Alnus) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
яшчэ 7 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 1—2 роды | |||||||||||||||
парадак Букакветныя | падсямейства Бярозавыя | від Вольха шэрая | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Бярозавыя | род Вольха |
||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ адно падсямейства, Coryloideae (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 45 відаў | ||||||||||||||
Разнавіднасці
правіцьУ межах віду вылучаюць некалькі разнавіднасцяў:[13]
- Alnus incana subsp. incana
- Alnus incana subsp. rugosa (Du Roi) R.T.Clausen
У філатэліі
правіцьПаштовыя маркі з выявай вольхі шэрай выпусцілі ў Беларусі і Украіне.
Паштовыя маркі Беларусі і Украіны
|
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Назва Вольха шэрая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ а б Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Ольха черная, или клейкая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 114-117. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Нейштадт М. И. Определитель растений средней полосы европейской части СССР. Пособие для средней школы. — М.: ГУПИ МП РСФСР, 1954. — С. 168—169. — 495 с.
- ↑ а б в г д е проф. ДГЛИ Овсянников Г. Ф. Лиственные породы. Пособие для учащихся и лесных специалистов. — Владивосток: ОГИЗ - Далькрай, 1931. — С. 69 —71. — 376 с.
- ↑ а б в г д Соколов С. Я., Связева О. А., Кубли В. А. Том 1. Тиссовые — Кирказоновые // Ареалы деревьев и кустарников СССР. — Л.: Наука, 1977. — С. 103—104. — 164 с.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Гл. картку расліны
- ↑ Каратыгин И. В. Порядки Тафриновые, Протомициевые, Экзобазидиевые, Микростромациевые. — СПб.: «Наука», 2002. — С. 27—28. — (Определитель грибов России). — ISBN 5-02-026184-X.
Літаратура
правіць- Соколов С. Я., Стратонович А. И. Род 2. Alnus Mill. — Ольха // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 350—351. — 612 с. — 2 500 экз.
- Комаров В. Л. Род 365. Ольха — Alnus Mill. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 316—317. — 762 + XXVI с. — 5 175 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 430. Alnus incana (L.) Moench — Ольха серая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 28. — ISBN 9-87317-128-9.
- проф. ДГЛИ Овсянников Г. Ф. Лиственные породы. Пособие для учащихся и лесных специалистов. — Владивосток: ОГИЗ - Далькрай, 1931. — С. 69 —71. — 376 с.
- Нейштадт М. И. Определитель растений средней полосы европейской части СССР. Пособие для средней школы. — М.: ГУПИ МП РСФСР, 1954. — С. 168—169. — 495 с.
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я. , Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів.. — Київ: Урожай, 1979. — 440 с.
Спасылкі
правіць- Ольха серая: фотографии и описание (руск.)
- Вольха шэрая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)