Вікторыя (востраў, Расія)

(Пасля перасылкі з Востраў Вікторыя, Расія)

Вікторыя (руск.: Виктория) — расійскі востраў паміж Шпіцбергенам і архіпелагам Зямля Франца-Іосіфа. Плошча каля 40 км², даўжыня каля 5 км, шырыня 2,5 км. Уваходзіць у склад Прыморскага раёна Архангельскай вобласці. З’яўляецца самым заходнім востравам арктычных уладанняў Расіі, знаходзіцца за 62 км на ўсход ад нарвежскага вострава Белы.

Вікторыя
Характарыстыкі
Плошча
  • 10,8 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
80°08′45,52″ пн. ш. 36°43′04,80″ у. д.HGЯO
АкваторыяБаранцава мора
Краіна
Суб’ект РФАрхангельская вобласць
Вікторыя (востраў, Расія) (Расія)
Вікторыя
Вікторыя
Вікторыя (востраў, Расія) (Архангельская вобласць)
Вікторыя
Вікторыя
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў быў адкрыты 20 ліпеня 1898 года нарвежскімі капітанамі Юханам Нільсенам і Людвігам Бернардам Себулансенам. На наступны дзень востраў быў заўважаны П. У. Нільсенам, капітанам паравой яхты «Вікторыя», і названы ў гонар карабля.

Паколькі востраў ляжаў па-за межамі палярных уладанняў Нарвегіі, замацаваных дагаворам аб Шпіцбергене 1920 года, ён лічыўся нічыйнай зямлёй, пакуль СССР не заявіў свае правы на яго і на Зямлю Франца-Іосіфа дэкрэтам ад 15 красавіка 1926 года, які афіцыйна ўсталяваў межы палярных уладанняў СССР. Нарвегія заявіла пратэст і нават паспрабавала (у 1929—1930 гг.) заняць востраў. Савецкі сцяг быў упершыню падняты на Вікторыі 29 жніўня 1932 г. С. У. Паповым, капітанам экспедыцыйнага карабля «Мікалай Кніповіч».