Востраў Закаханых (Баранавічы)

Востраў Закаханых — востраў на Свяцілаўскім возеры ў Паўночным мікрараёне горада Баранавічы. Плошча — 85 квадратных метраў.

Востраў Закаханых
Альтанка на «Востраве закаханых»
Альтанка на «Востраве закаханых»
Характарыстыкі
Плошча0,0085 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
53°08′56,20″ пн. ш. 26°00′23,80″ у. д.HGЯO
АкваторыяСвяцілаўскае возера
Краіна
РаёнБаранавіцкі раён
Востраў Закаханых (Баранавічы) (Беларусь)
Востраў Закаханых
Востраў Закаханых
Map

Адкрыты 14 лютага 2009 года ў Дзень святога Валянціна — заступніка і абаронцы ўсіх закаханых. На востраве размешчаны альтанка і два «Дрэвы кахання», адлітыя з металу мясцовымі мастакамі. Трапіць на «Востраў Кахання» можна дзякуючы спецыяльна ўзведзенаму масту.[1]

Дрэва на «Востраве закаханых»

Першымі наведвальнікамі вострава сталі 4 пары маладых, якія разам з прадстаўнікамі мясцовай улады і гараджанамі прынялі ўдзел у яго адкрыцці. Кожнай пары ўручылі замочкі кахання і вернасці, выкананыя ў выглядзе двух сэрцаў, змацаваных дужкай, якія сімвалізуюць трываласць пачуццяў. Маладыя муж і жонка павесілі гэтыя замочкі на «Дрэвы кахання», а ключы кінулі ў возера.

Супрацоўнікі Баранавіцкага ЗАГСу ўпэўнены, што новыя традыцыі на гэтым рамантычным месцы спадабаюцца маладым горада.[2]

Зноскі правіць

  1. Худенко, Н. Остров Любви / Николай Худенко // Наш край. — 2009. — 19 февраля. — С. 1.
  2. Партал TUT.BY ,У Баранавічах адкрыт «Востраў Кахання» Архівавана 7 жніўня 2020., дата доступа: 09.10.2016