Замак (востраў, возера Дрысвяты)

Востраў на усходзе возера Дрысвяты

За́мак (трансліт.: Zamak) — востраў на возеры Дрысвяты. Уваходзіць у склад Беларусі. Плошча — 0,26 км². Незаселены.

Замак
Замчышча. Фота 1920 г.
Замчышча. Фота 1920 г.
Характарыстыкі
Плошча0,26 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
55°35′45″ пн. ш. 26°39′03″ у. д.HGЯO
Акваторыявозера Дрысвяты
Краіна
Замак (востраў, возера Дрысвяты) (Беларусь)
Замак
Замак
Map

Геаграфія правіць

 
Карта

Востраў Замак месціцца ў паўднёва-ўсходняй частцы возера Дрысвяты ў 860 м на паўночны захад ад цэнтра аграгарадка Дрысвяты. Аддзелены ад берага пралівамі на поўначы (177,82 м) і на паўднёвым усходзе (333 м). Даўжыня з поўначы на поўдзень — 745 м. Найбольшая шырыня — 678 м. Большая частка вострава раўнінная, пакрыта лугамі. На поўдні вылучаюцца лясны гай і штучнае ўзвышша — замчышча.

Гісторыя правіць

Паселішча на паўднёвым захадзе вострава Замак узнікла ў II — I стст. да н. э. Паўторнае засяленне адбылося ў X — XVII стст. У XIV — XVII ст. на востраве існаваў Дрысвяцкі замак, аднак археолагі мяркуюць, што ўмацаванне на месцы замчышча бярэ пачатак у XI ст. Яны выявілі селішча на поўдні і паўднёвым усходзе ад месцазнаходжання замка. Найбольш інтэнсіўна жыццё селішча праходзіла ў XI — XIII стст., калі, як лічаць, яно з'яўлялася пасадам умацавання.

Археалагічныя раскопкі пачаліся ў 1955 г. Археолагі знайшлі шмат вырабаў з жалеза, бронзы, косці, кераміку, прасліца з кірылічным надпісам, рэшткі ювелірнай майстэрні.

Фальклор правіць

У Дрысвятах існуе шмат легенд пра востраў Замак. Згодна адной, ад вострава да мацерыка было пракладзена два масты, а пад вадой — тры падземныя хады. Мясцовыя жыхары кажуць, што некалькі разоў у год у ціхія ночы можна пачуць, як пад зямлёй іржуць коні, тупаючы сваімі капытамі.

Літаратура правіць

  • Дрысвя́цкі за́мак // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 287—288. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць