Крыт (грэч. Κρήτη, Krḗtē) — востраў ва ўсходняй частцы Міжземнага мора паміж Еўропай, Азіяй і Афрыкай. Належыць Грэцыі.

Крыт
грэч. Κρήτη
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча8 261 км²
Насельніцтва623 666 чал.
Шчыльнасць насельніцтва75,5 чал./км²
Размяшчэнне
35°13′ пн. ш. 24°55′ у. д.HGЯO
АкваторыяМіжземнае мора
Краіна
Перыферыяакруга Крыт
Крыт (Грэцыя)
Крыт
Крыт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Узбярэжжа каля Палеахоры

Прырода правіць

Рэльеф Крыта гарысты, моцна расчлянёны, створаны альпійскімі гораўтваральнымі рухамі. Вылучаецца некалькі вялікіх масіваў: на ўсходзе — Ласіты, або Дыкты (выш. да 2148 м), у цэнтры — Іда (да 2456 м), на захадзе — Лефка-Оры (да 2452 м). Паміж гарамі Іда і Лефка-Оры знаходзіцца Сярэднекрыцкае пласкагор’е вышынёю 600—800 м. Схілы горных масіваў, расчлянёныя глыбокімі цяснінамі, на поўдні стромка абрьюаюцца да мора, на поўначы зніжаюцца паката і ствараюць шэраг паўастравоў і мысаў. На поўдні — Месарская раўніна, якая са старажытнасці была жытніцай вострава. Горы складзены пераважна з мезазойскіх вапнякоў (на захадзе — з сланцаў), пашыраны карст. Радовішчы жалезных руд, бурага вугалю. Частыя землетраеенні.

Клімат міжземнаморскі. На ўзбярэжжы сярэдняя тэмпература студзеня 12 °C, ліпеня 26 °C. Ападкаў на 3 выпадае 800 мм за год, на ўсходзе — 200—400 мм; у гарах — больш за 1000 мм, частыя снегапады, снег на вяршынях ляжыць да мая. Летняя засуха доўжыцца 6-7 месяцаў. Глебы горна-карычневыя, на нізінах алювіяльныя. Расліннасць другаснага паходжання. Пераважае нізкарослая фрыгана (ладаннік, лаванда, верас, жаўтазель, малачай, шалфей і інш.). У больш вільготных раёнах вечназялёныя хмызнякі (маквіс). У гарах на вышыні 800—1600 м трапляюцца рэдкалессі з дуба палесцінскага, хвоі калабрыйскай, платана, кіпарыса гарызантальнага. На вяршынях гор альпійскія лугі.

Гісторыя правіць

Старажытная гісторыя Крыта поўная казачных паданняў пра цара Мінаса, Кноскі лабірынт, Мінатаўра і інш.

Сляды дзейнасці чалавека на Крыце вядомы з часоў палеаліту. Крыт — адзін з цэнтраў найстаражытнейшай еўрапейскай культуры (гл. Крыта-мікенская культура, Крыцкае палацавае пісьмо). У ІІІ тыс. да н.э. тут узніклі першыя ў Еўропе гарады-дзяржавы (Кнос, Фест і інш.). У II тыс. да н.э. увесь Крыт, верагодна, быў аб’яднаны пад уладай цароў Кноса ў магутную дзяржаву, якая дасягнула росквіту ў 17—16 ст. да н.э.: мела вялікі флот і, паводле падання, захаванага старажытна-грэчаскімі гісторыкамі, панавала на Эгейскім моры. У 14 ст. да н.э. частка Крыта заваявана кааліцыяй ахейскіх царстваў мацерыковай Грэцыі; у 12 ст. ахейскія дзяржавы тут распаліся пад націскам дарыйцаў. З утварэннем на яго тэрыторыі грэчаскіх калоній на востраве ўзніклі гарады-рэспублікі. У 68 да н.э. гэты востраў заваявалі рымляне. Калі на Крыце з’явілася хрысціянства, невядома. Відаць, першым епіскапам на востраве быў Ціт, які, паводле Бібліі, пражыў 94 гады, да якога звяртаўся ў пасланні апостал Павел (64).

З 395 н.э. востраў належаў Візантыі, у 823—961 арабам, у 961—1204 зноў Візантыі, у 1204 заваяваны крыжакамі і прададзены Венецыі. У перыяд венецыянскага панавання шматлікія паўстанні мясцовага насельніцтва; у 15—17 ст. развівалася культура, асабліва жывапіс (Эль Грэка) і літаратура (В. Карнарас) — т.зв. крыцкі рэнесанс. У 1669 (канчаткова ў 1715) заваяваны Турцыяй. Насельніцтва Крыта ўдзельнічала ў Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—1829. У 1866—1869, 1878, 1887, 1895, 1896—1897 адбыліся Крыцкія паўстанні супраць турэцкага панавання. У 1898 Крыт атрымаў адміністрацыйную аўтаномію. Пасля Балканскіх войнаў 1912—1913 паводле грэка-турэцкага дагавора ад 14.11.1913 далучаны да Грэцыі. У ІІ сусветную вайну ў маі 1941 акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі ў выніку паветрана-дэсантнай аперацыі (буйнейшая паветраная аперацыя вермахта ў час вайны). Вызвалены ў лістападзе 1944.

Гаспадарка правіць

На раўнінах і тэрасах плантацыі аліў, вінаграднікі, ворная зямля пад пшаніцай, кукурузай, тытунём. Авечкагадоўля, рыбалоўства, промысел марскіх губак.

Асноўныя парты Іракліян і Ханья.

Выдатныя мясціны правіць

Нацыянальны парк Самарыя (ахова горнай фауны і флоры). Захаваліся шматлікія помнікі антычнай культуры і сярэднявечча.

Гл. таксама правіць

Галерэя правіць

Літаратура правіць