Востраў Маргіт, (Маргітсігет, венг.: Margit-sziget — востраў Маргарыты) — востраў на Дунаі ў горадзе Будапешце. Востраў размешчаны ў цэнтры горада паміж дзвюма часткамі венгерскай сталіцы — Будай і Пештам і злучаецца з імі мостам Маргарыты ў паўднёвай частцы і мостам Арпада ў паўночнай. Даўжыня вострава — 2,5 км, плошча — 0,965 км². Востраў цалкам заняты паркам, карыстаецца папулярнасцю ў якасці месца адпачынку ў турыстаў і жыхароў горада. На востраве размешчана некалькі гатэляў з крыніцамі тэрмальнай вады. Праезд аўтатранспарту, за выключэннем таксі, аўтобусаў і веларыкшаў, забаронены.

Маргіт
венг. Margit-sziget
Від на востраў Маргіт з Будайскай крэпасці
Від на востраў Маргіт з Будайскай крэпасці
Характарыстыкі
Плошча0,965 км²
Насельніцтва
  • 6 чал. (1 кастрычніка 2011)[1]
Размяшчэнне
47°32′ пн. ш. 19°03′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнБудапешт
Маргіт (Венгрыя)
Маргіт
Маргіт
Маргіт (Будапешт)
Маргіт
Маргіт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Гісторыя будапешцкага вострава на Дунаі пачынаецца пад імем «Заечы востраў». Кароль Венгрыі Бела IV даў зарок аддаць сваю дачку Маргарыту ў манашкі ў дамініканскі кляштар, які займаў большую частку вострава, у выпадку збавення ад нашэсця манголаў.[2] Пасля збавення ад нашэсця ён выканаў сваё абяцанне. Яго дачка памерла ва ўзросце 28 гадоў. Дзякуючы шанаванню святой дачкі караля востраў урэшце атрымаў яе імя.

Зноскі

Спасылкі

правіць