Мармара

(Пасля перасылкі з Востраў Мармара)

Мармара (турэцк.: Marmara), у старажытнасці (турэцк.: Marmara) — найбуйнейшы востраў Мармуровага мора. Уваходзіць у склад Турцыі. Агульная плошча - 117,12 км². Насельніцтва (2010 г.) - 2 425 чал.

Мармара
тур. Marmara
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча117,12 км²
Насельніцтва2 425 чал.
Шчыльнасць насельніцтва20,71 чал./км²
Размяшчэнне
40°37′ пн. ш. 27°37′ у. д.HGЯO
АкваторыяМармуровае мора
Краіна
Мармара (Турцыя)
Мармара
Мармара
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Мармара месціцца на захадзе Мармуровага мора ў 110 км на паўднёвы захад ад Стамбула, у 450 км на захад ад Анкары. Даўжыня з захаду на ўсход — 18,54 км, найбольшая шырыня — 9,79 км. Паверхня гарыстая. Востраў перасечаны некалькімі хрыбтамі. Найвышэйшы пункт — 699 м. У адрозненні ад іншых астравоў Мармуровага мора, Мармара добра забяспечаны крыніцамі пітной вады. Тут здаўна здабываюць мармур.

Гісторыя правіць

Востраў Мармара быў каланізаваны грэкамі-эалійцамі ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. У 410 г. да н. э. захоплены афінянамі, на ім была створана афінская калонія. Пазней уваходзіў у склад Македоніі, Старажытнага Рыма, Візантыі і Асманскай Порты. На мяжы нашай эры рымлянамі на востраве была пачата здабыча і апрацоўка высокаякаснага мармуру.

У антычны час і ў эпоху сярэднявечча вываз мармуру заставаўся галоўнай галіной эканомікі. Ён выкарыстоўваўся для аздаблення Сафійскага сабора ў Канстанцінопалі. У раннім сярэднявеччы на Мармары сяліліся арыстакраты з Канстанцінопаля, былі пабудаваны фартыфікацыйныя збудаванні.

У перыяд Асманскай Порты востраў стаў пастаўшчыком рыбы і сельскагаспадарчай прадукцыі ў Стамбул. Асабліва цаніўся мясцовы сорт чырвонага віна. Насельніцтва было вельмі стракатым. Большасць складалі грэкі, таксама жылі туркі, яўрэі, албанцы, цыганы.

Пасля лазанскага мірнага дагавора 1923 г. грэчаскае насельніцтва стала перасяляцца ў Грэцыю. На яго месца прыбылі турэцкія перасяленцы з Крыта і Трабзона. У 1935 г. востраў моцна пацярпеў ад землятрусу.

Эканоміка правіць

Асноўныя галіны эканомікісельская і лясная гаспадарка, рыбалоўства, здабыча мармуру, турызм. Мармара славіцца вінаградам і маслінамі.

Спасылкі правіць