Новая Гвінея
Но́вая Гвіне́я — другі паводле велічыні востраў Зямлі (пасля Грэнландыі), плошча вострава — 786 тыс. км².
Новая Гвінея | |
---|---|
індан. Pulau Irian, англ. New Guinea, ток-пісін Niugini | |
![]() Палітычны падзел Новай Гвінеі | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 786 000 км² |
Насельніцтва | 7 500 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 9,54 чал./км² |
Размяшчэнне | |
5°19′33″ пд. ш. 141°36′26″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Меланезія |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Геаграфія
правіцьРазмешчаны ў заходнім Ціхім акіяне востраў Новая Гвінея знаходзіцца на поўнач ад Аўстраліі (паміж імі праліў Торэса). Захад вострава належыць Інданезіі, у той час як усходняя частка вострава адносіцца да Акіяніі і на ёй размяшчаецца незалежная дзяржава Папуа-Новая Гвінея. Востраў з’яўляецца найбуйнейшым сярод падзеленых паміж краінамі.
У заходняй частцы знаходзіцца горны масіў Маокэ, самая высокая вяршыня якога Пунчак-Джая дасягае амаль 4884 метраў над узроўнем мора. На ўсходзе размяшчаюцца горы Бісмарка, найвышэйшы пункт — гара Вільгельм — налічвае 4509 метраў. Буйныя рэкі — Сепік, Флай, Мамберама і інш.
Раслінны і жывёльны свет
правіцьНовая Гвінея — трапічны востраў і таму мае даволі вялікую разнастайнасць відаў. Яе насяляюць 11 тысяч відаў раслін, 600 унікальных відаў птушак, звыш 400 відаў земнаводных, 455 відаў матылёў і каля ста вядомых відаў сысуноў.
Эдэмскі сад
правіцьУ 2005 годзе група амерыканскіх дасльедчыкаў выявіла ў трапічных лясах горнага раёна Новай Гвінеі месца, якое яны назвалі «Эдэмскім садам».
Гэты раён плошчай каля 300 тысяч гектараў размешчаны на схілах гор Фоджа ў заходняй частцы Новай Гвінеі і апынуўся ізаляваны ад уздзеяння навакольнага свету.
Навукоўцы выявілі ў «Эдэмском садзе» больш за 20 невядомых раней відаў рапух, чатыры новыя віды матылёў, пяць невядомых навуцы відаў пальмаў і мноства раслін. Былі выяўлены некалькі відаў рэдкіх cумчатых — драўняных кенгуру, а таксама шасціпёрая «райская птушка» Берлепша, якая раней лічылася вымерлай.
Усе жывёлы — насельнікі нагор’я — не баяцца чалавека, у прыватнасці, рэдкая даўгадзюбая праехідна дазволіла вучоным узяць сябе ў рукі.
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ глыбокай старажытнасці Новая Гвінея была злучана з Аўстраліяй. Падзел адбыўся ў выніку павышэння ўзроўню сусветнага акіяна параўнальна нядаўна. Гэтым тлумачыцца наяўнасць на востраве вялікай колькасці відаў сумчатых, якія насяляюць Аўстралію. Засяленне чалавекам адбылося як мінімум 45 тысяч гадоў да н.э. з Азіі. У выніку ад перасяленцаў пайшла больш як тысяча папуаскіх і меланезійскіх народаў. Новая Гвінея — адзін з найстаражытнейшых рэгіёнаў у свеце, дзе ўзнікла земляробства. У цэнтральнай частцы вострава захавалася старажытнае земляробчае паселішча Кук, дзе меліярацыя і вырошванне клубневых культур практыкуюцца каля 6500 гадоў. Яно ўнесена ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Разам з гэтым, захоўваўся першабытна-абшчынны лад. Разнастайнасць моў і мноства плямён былі абумоўлены ізаляванасцю плямён адно ад іншага, бо горны ландшафт і адсутнасць тэхнічных сродкаў перашкаджалі стасункам і культурнаму абмену.
Адсутнасць буйных, здатных да прыручэння жывёл на востраве перашкаджала развіццю земляробства і рабіла немагчымай жывёлагадоўлю. Гэта садзейнічала захаванню першабытна-абшчыннага ладу на вялікіх тэрыторыях Новай Гвінеі да сённяшніх дзён.
Адкрыццё еўрапейцамі
правіцьПершымі адкрывальнікамі Новай Гвінеі былі Іспанскія і партугальскія мараплаўцы ў пачатку 16 стагоддзя. У 1526 годзе на паўночна-заходнім узбярэжжы вострава высадзіўся партугалец дон Жоржы і Менезеш. Згодна з паданнем, ён назваў адкрытыя ім землі Ilhas dos Papuas — «астравы Папуа», ад малайскага слова, якое абазначае «кудлаты»; відаць, ён меў на ўвазе жорсткія кучаравыя валасы меланезійскіх абарыгенаў.
Пазней, ў 1545 годзе паблізу вострава праплываў іспанец Іньіга Ортыс дэ Рэтэс і назваў яё «Новая Гвінея», паколькі ўзбярэжжа нагадвала яму берагі афрыканскай Гвінеі, якія ён бачыў раней. Яшчэ пазней з Новай Гвінеі іспанскія купцы пачалі вывозіць золата, срэбра, какосы, каўчук і каштоўныя пароды драўніны.
Значны ўнёсак у даследванне народаў Новай Гвінеі належыць расійскаму вучонаму і вандроўніку М. М. Міклуха-Маклаю, які працаваў на востраве ў 70-х — 80-х гадах XIX стагоддзя.
Эпоха каланіялізму
правіцьУ 1828 годзе ў якасці першай еўрапейскай дзяржавы Нідэрланды набылі заходні паўвостраў Вогелькоп. У 1884 астатнюю частку вострава падзялілі паміж сабой Нідэрланды, Вялікабрытанія і Нямецкая імперыя. За Нідэрландамі засталася заходняя палова Новай Гвінеі, брытанцы набылі паўднёвы ўсход, немцы — паўночны ўсход, які яны назвалі Зямлёй кайзера Вільгельма І. Брытанская частка потым была аддадзена Аўстраліі ў 1906 годзе, а нямецкая пасля Першай сусветнай вайны стала аўстралійскім мандатам Лігі Нацый.
Другая сусветная вайна
правіцьПадчас Другой сусветнай вайны востраў быў акупаваны Японіяй. Адрынутыя зверствамі японскай ваеншчыны папуасы дапамагалі сілам саюзнікаў як маглі, транспартуючы рыштунак і параненых праз увесь востраў. Пасля вайны Інданезія, якая стала незалежнай у 1949 годзе, выказала прэтэнзіі на заходнюю частку Новай Гвінеі, якая, аднак, засталася пад адміністрацыяй Нідэрландаў.
Незалежнасць
правіцьЗ 1957 Нідэрланды і Аўстралія пачалі будаваць планы па наданні незалежнасці аб’яднанай Новай Гвінеі. У 1961 у заходняй частцы былі праведзеныя выбары і створаны парламент. Не жадаючы такога палітычнага развіцця, Інданезія ў адказ на гэта ўвяла свае войскі і абвясціла аб далучэнні заходняй паловы вострава да Інданезіі. Пасля гэтага пачаліся масавыя дэпартацыі папуаскага насельніцтва, на месца якога рушылі перасяленцы з Явы. Мяркуецца, што ў выніку «этнічнай чысткі» заходняй Новай Гвінеі да сённяшняга дня загінула каля 300 тысяч папуасаў. У 1975 ва ўсходняй частцы Аўстралія дала незалежнасць дзяржаве Папуа-Новая Гвінея.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новая Гвінея