Ніўлакіта

(Пасля перасылкі з Востраў Ніўлакіта)

Ніўлакіта (на мове тувалу Niulakita) — малы рыфавы востраў у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 0,4 км². Насельніцтва — 34 чал. (2017 г.).

Ніўлакіта
тувалу Niulakita
Характарыстыкі
Плошча0,4 км²
Насельніцтва34 чал.
Шчыльнасць насельніцтва85 чал./км²
Размяшчэнне
10°45′ пд. ш. 179°30′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Ніўлакіта (Тувалу)
Ніўлакіта
Ніўлакіта
Map

Гісторыя правіць

Еўрапейцы адкрылі Ніўлакіта 29 жніўня 1595 года падчас другой экспедыцыі іспанскага мараплаўца Альвара Менданья дэ Нейра. Востраў быў пазначаны як La Solitaria, па-іспанску Адзінокі, зроблена спроба знайсці месца прыстані ў яго паўднёвай частцы, але дно было няроўным і камяністым, і іспанцы адмовіліся ад гэтага.

У 1821 годзе капітан Джордж Барэт з кітабойнага судна Independence II наведаў Ніўлакіта, ён назваў Рокі. Гэта назва выкарыстоўвалася рэдка. Назва «Востраў Незалежнасці», у гонар карабля Барэта, была адным з некалькіх найменняў для Ніўлакіта, якія ўвайшлі ў агульны ўжытак у XIX стагоддзі. Ніўлакіта быў таксама вядомы як Сафія.

У XIX ст. час ад часу востраў наведвалі здабытчыкі гуана. Злучаныя Штаты заявілі свае правы на Ніўлакіта паводле Закона пра астравы Гуана ад 1856 года.

У жніўні 1896 года на каралавым рыфе вострава Старбак пацярпеў крушэнне паруснік «Селадон» са Ставангера. Экіпаж з 16 чалавек быў у выратавальных шлюпках з невялікай колькасцю ежы і вады на працягу 30 дзён, пакуль не прыбыў на Ніўлакіта. Там мараплаўцы затрымаліся на дзесяць месяцаў, пакуль не былі выратаваны параходам, які ішоў паўз востраў.

У 1944 годзе востраў набыты адміністрацыяй калоніі астравоў Гілберта і Эліс. Адміністрацыя дала жыхарам Ваітупу дазвол пасяліцца на Ніўлакіта. Аднак у 1949 годзе пазнейшая адміністрацыя вырашыла засяліць Ніўлакіта людзьмі з Ніўтао, які лічыўся перанаселеным. Выдаленне ваітупуанаў з вострава выклікала спрэчкі.

Перасяленцы з Ніўтао ў 1949 годзе спужаліся некалькіх кароў, завезеных маракамі на Ніўлакіта раней, бо на Ніўтао такіх жывёл ніколі не было.

ЗША адмовіліся ад прэтэнзіі на востраў у 1983 годзе пасля падпісання дагавора пра дружбу з Тувалу.

Прырода правіць

Востраў мае каралавае паходжанне. З’яўляецца самым высокім з усіх астравоў Тувалу. Найвышэйшая кропка — 4,6 м. Па форме нагадвае авал.

Сталых вадацёкаў і крыніц пітной вады няма. Ад старажытнай лагуны засталося некалькі малых вадаёмаў з салёнай вадой.

Клімат трапічны пасатны, вільготны. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Інфраструктура правіць

Маецца 1 паселішча (8 гаспадарак), насельніцтва якога займаецца земляробствам. Галоўная культура — какосавая пальма. З-за рыфаў, якія атачаюць Ніўлакіта, лоўля рыбы і падыход марскога транспарту да берага ўскладнены.

На востраве арганізавана 1 пачатковая школа, маецца адміністрацыйны будынак.

Спасылкі правіць