Паган (востраў)

(Пасля перасылкі з Востраў Паган)

Пага́н (англ. Pagan) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча — 47,23 км². З 1981 г. незаселены.

Паган
англ. Pagan
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча47,23 км²
Найвышэйшы пункт570 м
Насельніцтва0 чал. (2010)
Размяшчэнне
18°06′ пн. ш. 145°43′ у. д.HGЯO
АрхіпелагМарыянскія астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Паган (востраў) (Ціхі акіян)
Паган
Паган
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Востраў быў населены каля 3 тыс. гадоў таму продкамі чамора. У XVI—XIX стст. належаў Іспаніі. У 18991914 гг. — Германіі. У 19141944 гг. кантраляваўся Японіяй. Японцамі на Пагане была пабудавана буйная ваенная база (каля 2500 чал.). У 1944 г. захоплены ЗША.

У 1981 г. з-за актыўнасці мясцовага вулкана насельніцтва (некалькі дзясяткаў чалавек) было эвакуіравана.

У 2011 г. Японія прапанавала стварыць на Пагане звалку для смецця, якое ўтварылася ў выніку цунамі 2011 г. Існуюць планы амерыканскага камандавання па размяшчэнню на востраве ваеннага палігона для выпрабавання балістычных ракет.

Прырода правіць

Паган — пяты па велічыні востраў Марыянскіх астравоў. Мае вулканічнае паходжанне, складзены двума стратавулканамі — паўночным і паўднёвым. Конус паўночнага вулкана Паган — найвышэйшы пункт вострава (570 м). Яго кальдэра дасягае 7 км у дыяметры. З XVII ст. ён застаецца актыўным. Асабліва моцнае вывяржэнне 1981 г. прымусіла ўлады эвакуіраваць насельніцтва. Лава разбурыла мясцовую авіяпаласу.

Значная частка вострава пакрыта попелам і іншымі прадуктамі вывяржэння. Але на паўднёвай частцы і на ўзбярэжжы захаваліся багатая расліннасць і жывёльны свет (пераважна птушкі, кажаны, крабы, а таксама здзічэлая свойская жывёла).

Спасылкі правіць