Паўднёвы Пагай

(Пасля перасылкі з Востраў Паўднёвы Пагай)

Паўднёвы Пагай (індан.: Pagai Selatan) — востраў у Індыйскім акіяне ў групе астравоў Ментавай. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 900 км². Насельніцтва (2000 г.) — каля 10 тыс. чал.

Паўднёвы Пагай
індан. Pagai Selatan
Характарыстыкі
Плошча900 км²
Насельніцтва10 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва11,11 чал./км²
Размяшчэнне
3°00′ пд. ш. 100°20′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Паўднёвы Пагай (Інданезія)
Паўднёвы Пагай
Паўднёвы Пагай
Map

Востраў знаходзіцца прыкладна ў 130 км на захад ад Суматры. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральную частку займаюць камяністыя ўзгоркі. Самы высокі ўзгорак Гунунг-Мунтай дасягае 302 м.

Каля вострава назіраецца моцная сейсмічная актыўнасць. Вялікія землятрусы з чалавечымі ахвярамі адбыліся ў 1797 г., 1833 г., 2007 г., 2010 г.

Клімат трапічны вільготны. Захаваліся рэшткі дажджавых лясоў з эндэмічнай флорай і фаўнай.

Насельніцтва складаецца з ментавайцаў і перасяленцаў з Суматры, якія займаюцца пераважна сельскай гаспадаркай і гандлем. Развіваецца турызм. Востраў набывае ўсё большую папулярнасць сярод прыхільнікаў сёрфінгу.

Спасылкі правіць