Раратонга

(Пасля перасылкі з Востраў Раратонга)

Раратонга (па-маарыйску: Rarotonga) — востраў у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Астравоў Кука. Плошча сушы — 67,39 км². Насельніцтва — 14 153 чал. (2006 г.). На востраве Раратонга знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр Астравоў Кука — горад Аваруа.

Раратонга
маарыйск. Rarotonga
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча67,39 км²
Найвышэйшы пункт652 м
Насельніцтва14 153 чал. (2006)
Шчыльнасць насельніцтва210,02 чал./км²
Размяшчэнне
21°14′00″ пд. ш. 159°47′00″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Кука
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Раратонга (Астравы Кука)
Раратонга
Раратонга
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вусныя генеалагічныя паданні маары астравоў Кука адносяць першаснае засяленне вострава Раратонга да VI ст. н. э. Лічыцца, што першыя насельнікі прыбылі з астравоў Таварыства. У XI ст. мясцовы правадыр То’і пабудаваў апа метуа, дарогу, якая цягнулася вакол ўсяго Раратонга.

У XIII ст. востраў быў заваяваны правадырамі Тангі’я з Таіці і Карыка з Самоа. Яны падзялілі Раратонга паміж 6 тэрытарыяльнымі аб’яднаннямі таперэ. Улада знаходзілася ў руках правадыроў арыкі і матаіапо, а таксама святароў таўнга.

У 1773 г. Раратонга быў адкрыты Джэймсам Кукам. У першай трэці XIX ст. сюды пачалі прыбываць хрысціянскія місіянеры еўрапейскага і палінезійскага паходжання. У 1830 г. на востраве ўспыхнула эпідэмія, у выніку якой загінула каля траціны астравіцян, так што насельніцтва ўзнавілася толькі к канцу XIX ст.

У 1888 г. па просьбе арыкі Макея Такау Раратонга быў абвешчаны пратэктаратам Вялікабрытаніі. Аднак рэчаісная каланіяльная ўлада была ўсталявана толькі ў 1901 г., калі Вялікабрытанія перадала свае правы Новай Зеландыі.

У 1965 г. Астравы Кука атрымалі ўнутранае самакіраванне. Горад Аваруа стаў галоўным адміністрацыйным цэнтрам усёй краіны.

Геаграфія і прырода правіць

Востраў Раратонга належыць да паўднёвай групы астравоў Кука. Мае вулканічнае паходжанне. Унутраная частка вострава гарыстая. Вядомыя мясцовыя доўгія вострыя скалы. Найвышэйшы пункт — гара Тэ Мангі (658 м). Шмат невялікіх рэк і ручаёў. Узбярэжжа атачае кола каралавага рыфу.

Клімат трапічны пасатны. Сезонныя змены тэмператур нязначныя. Узімку сярэдняя тэмпература вагаецца ад 18° C да 28° C, улетку ад 21° C да 29° C. Вільготны сезон цягнецца са снежня па сакавік. Востраў падвержаны ўздзеянню разбуральных трапічных цыклонаў.

Раратонга — адзін з самых населеных астравоў Кука, таму мясцовая прырода адчувае значнае ўздзеянне чалавека, асабліва на ўзбярэжжы. У цэнтральнай частцы, слаба населенай, захаваліся трапічныя лясы. На паўднёвым ўсходзе вострава арганізаваны запаведнік Такітуму, дзе ахоўваюцца рэдкія віды раслін і птушак.

Эканоміка правіць

Галоўная галіна эканомікі — сфера абслугоўвання, у якой дамінуе турызм. Раратонга дзякуючы белым пясчаным пляжам і дзівосным гарыстым пейзажам па прыгажосці часта параўноўваюць з Таіці. Ва ўнутраных раёнах вырошчваюць гародніну і цытрусавыя.

На паўночным захадзе вострава працуе аэрапорт. Акрамя таго, існуе марская сувязь з іншымі астравамі Кука і Акіяніі.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць