Востраў Расшу́а (руск.: Расшуа) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 65 км²[1].

Расшуа
руск. Расшуа
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча65 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
47°45′ пн. ш. 153°01′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Расшуа (Расія)
Расшуа
Расшуа
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода і геаграфія правіць

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Абрысы ў форме авала. Даўжыня з поўдня на поўнач — 13 км, шырыня — 6 км. Два горныя масівы, падзеленыя нізкай перахлябінай. У цэнтры ўзвышаецца актыўны вулкан Расшуа (948 м). На востраве некалькі ручаёў, 2 возеры з прэснай вадой. З берагавых абрываў зрынаюцца ў мора рэдкія вадаспады. У заходняй частцы вострава побач з берагам мора — серная крыніца з тэмпературай 35 °C.

Зараснікі хмызняку з карлікавых бяроз і алешыны, вышыня якіх не перавышае 1 м. Таксама прадстаўлены імхі, травы і ягадныя расліны. Фаўна — лісы, пясцы, грызуны, ластаногія, марскія птушкі.

Гісторыя правіць

Да канца XIX ст. Расшуа насялялі айны. З іх мовы назва вострава перакладаецца як «скура марской выдры». На японскай карце 1644 г. пазначаны як тэрыторыя клана Мацумаэ. Афіцыйна ўваходзіў у склад Японіі ў 1875—1945 гг. У 1883 г. некалькі сямей айнаў-тубыльцаў былі перавезены на поўдзень Курыльскіх астравоў. На востраве да далучэння да Расіі (1945 г.) працаваў лясны гадавальнік.

Зараз востраў незаселены.

Зноскі

Спасылкі правіць