Адкрыць галоўнае меню

Востраў Рудо́льфа (руск.: Остров Рудо́льфа[1]) — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, самы паўночны востраў архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. Тэрыторыя Расіі. Адміністрацыйна ўваходзіць ў склад Прыморскага раёна Архангельскай вобласці.

Востраў Рудольфа
рус. Остров Рудольфа
Rudolf Island, Russia, Sentinel-2 satellite imagery, 6-SEP- 2017.jpg
Спадарожнікавы здымак з апарата Sentinel-2
Характарыстыкі
Плошча297 км²
Найвышэйшы пункт461 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
81°47′22″ пн. ш. 58°39′59″ у. д.HGЯO
АрхіпелагЗямля Франца-Іосіфа
АкваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Краіна
Суб’ект РФАрхангельская вобласць
РаёнПрыморскі раён
Востраў Рудольфа (Расія)
Востраў Рудольфа
Востраў Рудольфа
Востраў Рудольфа (Зямля Франца-Іосіфа)
Востраў Рудольфа
Востраў Рудольфа
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Плошча вострава складае каля 297 км. Вышыні да 461 м. Амаль цалкам пакрыты лёдам.

Гістарычныя звесткіПравіць

Востраў адкрыты (разам з архіпелагам) у 1873 годзе экспедыцыяй Юліуса Паера і Карла Вайпрэхта. Названы Ю. Паерам у гонар кронпрынца Аўстрыі Рудольфа.

У 1914 годзе на мысе Аук вострава быў пахаваны рускі гідрограф і палярны даследчык Г. Я. Сядоў[2].

У 1932 годзе на востраве пачала дзейнічаць савецкая метэаралагічная станцыя, у 1936 годзе — самалётная база з аэрадромам, прызначаная забяспечваць дзейнасць дрэйфуючай палярнай станцыі «Паўночны полюс» пад кіраўніцтвам І. Д. Папаніна[3].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 286. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.) 
  2. Седов, Георгий Яковлевич // Большая биографическая энциклопедия. 2009.(руск.) 
  3. К 80-летию начала работы дрейфующей станции «Северный полюс −1» // ФГБУ «Северное управление по гидрометеорологии и мониторингу окружающей среды»(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 286. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.) 

СпасылкіПравіць