Саву (востраў)

(Пасля перасылкі з Востраў Саву)

Са́ву (індан.: Pulau Sawu) — востраў у групе Малых Зондскіх астравоў. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 414 км². Насельніцтва (2009 г.) — 91 870 чал.

Саву
індан. Pulau Sawu
Фота канца XIX ст.
Фота канца XIX ст.
Характарыстыкі
Плошча414 км²
Насельніцтва91 870 чал.
Шчыльнасць насельніцтва221,91 чал./км²
Размяшчэнне
10°31′47″ пд. ш. 121°52′24″ у. д.HGЯO
АкваторыяМора Саву
Краіна
Саву (востраў) (Інданезія)
Саву
Саву
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Саву — адзін з паўднёвых Малых Зондскіх астравоў. Знаходзіцца ў 107 км на паўднёвы ўсход ад вострава Сумба, у 90,64 км на захад ад вострава Роты, у 1715 км на паўднёвы ўсход ад Джакарты, сталіцы Інданезіі. Даўжыня з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 37,52 км. Найбольшая шырыня — 18,07 км. Часам аб’ядноўваецца разам з суседнімі дробнымі астравамі Райджуа і Райдана ў адзіны архіпелаг.

Хаця Саву мае вулканічнае паходжанне і месціцца ў зоне ўздзеяння землятрусаў і цунамі, мясцовыя вулканы не актыўны ўжо некалькі мільёнаў гадоў. Паверхня пагорыстая, складзена пясчанікамі і глінамі. Найвышэйшы пагорак не перавышае 342 м. Усходняе ўзбярэжжа знакаміта сваімі пясчанымі пляжамі, якія прынята параўноўваць з балійскімі.

Для Саву характэрны засушлівы экватарыяльны клімат. Пераважаюць саванны і зараснікі хмызняку.

Гісторыя правіць

У старажытнасці востраў Саву быў населены аўстранезійцамі. Сучасны народ саву, або хаву, з’яўляецца прамым нашчадкам першапасяленцаў. У сярэднявеччы востраў знаходзіўся пад кантролем яванскай імперыі Маджапахіт. У 1648 г. адкрыты галандскімі маракамі. Спроба галандцаў у 1674 г. стварыць гандлёвую факторыю скончылася беспаспяхова з-за супраціўлення жыхароў усхода Саву. У 1770 г. востраў наведала брытанская экспедыцыя на чале з Дж. Кукам. У XIX ст. далучаны да каланіяльных валоданняў Галандыі. У 1949 г. стаў часткай незалежнай Інданезіі.

Эканоміка правіць

Дзве асноўныя галіны эканомікі вострава Саву — сельская гаспадарка і турызм. Тубыльцы вырошчваюць на продаж кукурузу і фасолю, для ўнутранага спажывання — цукровую пальму. З часоў сярэднявечча існуе конегадоўля. Поні з Саву вывозяцца на іншыя астравы Інданезіі. З канца XX ст. развіваецца лоў водарасцяў, што экспартуюцца ў Японію. Турысты наведваюць востраў для адпачынку на пляжах і знаёмства з арыгінальнай мясцовай культурай.

Спасылкі правіць