Сэйбл (англ.: Sable) — востраў на паўночным захадзе Атлантычнага акіяна. Уваходзіць у склад муніцыпалітэта Галіфакс правінцыі Новая Шатландыя ў Канадзе. Мае статус запаведніка. Плошча — 36,2 км². Насельніцтва — 5 чал. (2008 г.)

Сэйбл
англ. Sable
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча36,2 км²
Насельніцтва5 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,14 чал./км²
Размяшчэнне
43°55′56,80″ пн. ш. 59°52′30,30″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
ПравінцыяПравінцыя Новая Шатландыя
Сэйбл (Канада)
Сэйбл
Сэйбл
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Адкрыты ў 1521 г. партугальскімі маракамі. Часцяком наведваўся рыбакамі, аднак з-за частых караблекрушэнняў атрымаў мянушку «могілкі караблёў». Мяркуецца, што ў XVII ст. або ў XVIII ст. з пацярпелага судна на востраў трапілі коні, якія і ў нашы дні насяляюць сушу. У 1801 г. па загаду губернатара Новай Шатландыі была пабудавана выратавальная станцыя. Пазней усталяваны 2 маякі. У 2011 г. атрымаў запаведны статус.

Геаграфія правіць

Востраў Сэйбл — вузкая паласа пясчанай сушы, якая месціцца на падводным скальным выступе кайназойскай пары. Знаходзіцца ў 285 км на паўднёвым ўсходзе ад Галіфакса ў Новай Шатландыі. Даўжыня сушы — 40,25 км. Найбольшая шырыня — 1,33 км. На востраве багатыя запасы прэснай вады.

Клімат мяккі марскі. Сярэднегадавая тэмпература — 18,6 °C. Частыя моцныя вятры.

Прырода правіць

 
Фаўна

Натуральная расліннасць прадстаўлена рознымі травамі. У пачатку XX ст. урад Канады фінансаваў пасадкі дрэваў для стабілізацыі глебы, аднак з 80 000 дрэў захавалася толькі 1 хвоя.

Востраў насяляюць птушкі, цюлені, а таксама коні. Па адной версіі, апошнія трапілі на Сэйбл выпадкова з пацярпелага паўднёваафрыканскага судна. Аднак гісторыкі сцвярджаюць, што коні былі наўмысна паселены акадыянцамі ў XVIII ст. падчас перасялення з Канады ў Луізіяну. У 1960 г. урад Канады абвясціў аб ахове дзікіх статкаў коней на Сэйбл, але іх колькасць стала рэгулюецца.

Спасылкі правіць