Укерэвэ

(Пасля перасылкі з Востраў Укерэвэ)

Укерэ́вэ (суахілі: Ukerewe) — востраў на поўдні возера Вікторыя. Уваходзіць у склад Танзаніі. Прыкладная плошча - 530 км². Насельніцтва (2012 г.) - 146 536 чал.[1]

Укерэвэ
суахілі Ukerewe
Пейзаж
Пейзаж
Характарыстыкі
Плошча530 км²
Насельніцтва146 536 чал.
Шчыльнасць насельніцтва276,48 чал./км²
Размяшчэнне
2°03′ пд. ш. 33°01′ у. д.HGЯO
АкваторыяВозера Вікторыя
Краіна
Укерэвэ (Танзанія)
Укерэвэ
Укерэвэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Укерэвэ — самы вялікі па памерах азёрны востраў не толькі Танзаніі, але і ўсёй Афрыкі. Месціцца ў паўднёвай частцы возера Вікторыя за 45,8 км на паўночны ўсход ад горада Мванза, у 850 км на паўночны захад ад Дар-эс-Салама, у 530 км на паўночны захад ад Дадомы, сталіцы Танзаніі. На ўсходзе аддзелены вузкім пралівам ад кантынентальнай часткі Танзаніі.

Востраў узнік у выніку затаплення возерам Вікторыя нізкіх прыбярэжных частак сушы. Берагі нізкія, часткова зарослыя трыснягом. Паверхня вострава амаль плоская. Толькі ў цэнтральнай частцы вылучаюцца невысокія пагоркі і скальныя фарміраванні. Пераважаюць штучныя насаджэнні дрэў. Значная частка вострава апрацавана ў выніку вядзення сельскай гаспадаркі.

Культура і сацыяльныя зносіны правіць

Назва Укерэвэ паходзіць ад племені керэвэ (суахілі: Wakerewe), якое насяляе востраў і прыбярэжныя раёны возера Вікторыя. На тэрыторыі вострава можна ўбачыць каменныя постаці, што ў мінулым ладзіліся керэвэ для ўратавання правадыроў племені ад хваробы. У 1895 г. на востраў упершыню прыбылі нямецкія каталіцкія місіянеры для распаўсюджвання хрысціянства. Яны, а таксама ахрышчаныя імі вернікі (усяго 27 чалавек) былі забіты па загаду правадыра Луконгэ.

Адміністрацыйны цэнтр і адзіны горад — Нансі́а (каля 6 тысяч жыхароў). Большасць астравіцян — сельскія жыхары. Займаюцца земляробствам і рыбалоўствам. Дабрабыт астравіцян у значнай ступені залежыць ад ураджаяў бавоўны. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.

Укерэвэ мае сталую паромную сувязь з Мванзай і суседнім востравам Укара. На усход ад Нансіа працуе аэрапорт.

Сярод жыхароў Укерэвэ вялікі працэнт тых, хто церпіць на альбінізм. Гэта тлумачыцца тым, што керэвэ не маюць традыцыйных забабонаў у адносінах да альбіносаў, таму на востраў перасяляюцца альбіносы з розных кутоў Танзаніі, дзе яны падвяргаюцца забойствам і ганенням.

Славутыя мясціны правіць

  • Палац правадыра Укерэвэ ў вёсцы Букінда на поўначы вострава. Быў пабудаваны ў 1922 - 1928 гг. італьянскім інжынерам. У палацы зберагаюцца традыцыйныя сігнальныя барабаны.
  • Магільні правадыроў Укерэвэ ў вёсцы Кітарэ.
  • Пляж Іронда.
  • Пляж і хваёвы лес Руб'я.
  • Скальны масіў каля вёскі Халвега — найвышэйшы пункт вострава. Тут знаходзіцца пячора, якую ў мінулым керэвэ выкарыстоўвалі як прыбежышча падчас ваенных канфліктаў, а таксама для захоўвання лішкаў правізіі.
  • Касцёл Кагунгулі, пабудаваны ў пачатку XX ст.
  • Хамуэбэ, месца пасялення першых нямецкіх місіянераў, якія распаўсюдзілі ў 1895 г. хрысціянства. У 1995 г. прадстаўнікі Рымска-Каталіцкага Касцёла ўсталявалі на гатым месцы памятны крыж.

Зноскі

Спасылкі правіць