Фарасан

(Пасля перасылкі з Востраў Фарасан)

Вялікі Фарасан (араб. فرسان الكبير‎‎) — найбуйнейшы востраў архіпелага Фарасан у Чырвоным моры каля ўзбярэжжа Саудаўскай Аравіі. Плошча сушы - 398,59 км². Насельніцтва (2004 г.) - каля 1000 чал.

Фарасан
ар. فرسان الكبير
Бераг
Бераг
Характарыстыкі
Плошча398,59 км²
Насельніцтва1 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2,51 чал./км²
Размяшчэнне
16°42′21″ пн. ш. 41°52′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяЧырвонае мора
Краіна
Фарасан (Саудаўская Аравія)
Фарасан
Фарасан
Map

Востраў Фарасан знаходзіцца ў 1020 км на паўднёвы захад ад Эр-Рыяду, сталіцы Саудайскай Аравіі. Уяўляе сабою вапняковую паверхню з пясчанымі пляжамі і водмелямі на старажытным каралавым падводным узвышшы. Нягледзячы на сухі трапічны клімат, маюцца крыніцы пітной вады. Востраў насяляе статак аравійскіх газеляў — апошніх прадстаўнікоў свайго віда. Багатая фаўна навакольных вод. Тут налічваецца 231 від рыб, 49 відаў каралаў, 3 віды дэльфінаў[1].

У старажытнасці востраў быў важным транзітным пунктам у гандлі паміж Блізкім Усходам і Індыяй. У вёсцы Фарасан захавалася мячэць Неджда [2], пабудаваная ў паўднёваазіяцкім стылі ў 1927 г. арабскім гандляром Ібрагімам аль-Тамімі.

Асноўная эканамічная актыўнасць — здабыча нафты, рыбалоўства, турызм.

Зноскі