Хо́нсю[1] (яп.: 本州 хонсю:), састрэлая гістарычная назва Хо́нда[1] (яп.: 本土, Хо́н-до) — самы вялікі востраў Японскага архіпелага.

Хонсю
яп.: 本州
Хонсю на карце Японіі
Хонсю на карце Японіі
Характарыстыкі
Плошча227 962,59 км²
Найвышэйшы пункт3,776 м
Насельніцтва103 000 000 чал. (2005)
Шчыльнасць насельніцтва451,83 чал./км²
Размяшчэнне
36°18′45″ пн. ш. 138°44′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Хонсю (Японія)
Хонсю
Хонсю
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць
 
Вулкан Фудзі — найбольш вядомы аб'ект на востраве і ва ўсёй Японіі

Даўжыня вострава 1300 км, шырыня вар'іруецца ад 50 да 230 км, яго сумарная плошча складае 230 500 км ², прыкладна 60 % усёй плошчы Японіі. Востраў Хонсю ледзь меншы за востраў Вялікабрытанія (Брытанскія астравы). Працягласць берагавой лініі 5450 км.

Рэльеф Хонсю гарысты. Сярод гор шмат вулканаў. Найбуйнейшы з іх — гара Фудзі (3776 м.), з'яўляецца сімвалам Японіі. Дзякуючы ёй Хонсю з'яўляецца 7-м самым высокім востравам свету. Найбуйнейшая рака вострава — рака Сінана. Клімат Хонсю вельмі разнастайны — ад кантынентальнага на поўначы да субтрапічнага на поўдні. Горы вострава адказваюць за розніцу ў клімаце паўднёва-ўсходняй (ціха-акіянскай) і паўночна-заходняй (японскага мора) частак вострава.

На Хонсю часта здараюцца землетрасенні, паколькі востраў знаходзіцца на стыку 3 фармацыйных пліт.

Рэгіёны і прэфектуры

правіць

Востраў умоўна падзелены на пяць рэгіёнаў, і ўключае 34 прэфектуры, уключаючы Токіа. Рэгіёны Цюгоку (заходні), Кансай (паўднёвы, на ўсход ад Цюгоку), Цюбу (цэнтральны), Канто (усходні) і Тахоку (паўночны). Таксама ў склад гэтых прэфектур уваходзяць некаторыя дробныя астравы, найбольш прыкметныя з іх астравы Агасавара, Садо, Ідзу-Осіма і Авадзі.

Гарады

правіць

На востраве Хонсю размешчаны найбуйнейшыя японскія гарады: Токіа, Іакагама, Осака, Кіёта, Хірасіма і інш.

Насельніцтва

правіць

Да канца XIX стагоддзя востраў засялялі таксама айны, якія былі цалкам выцеснены на востраў Хакайда японцамі[2]. Агульнае насельніцтва вострава — 100 000 000 чалавек (2010 год).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  2. Хонда Кацуіці (2000). Harukor: an Ainu woman's tale. University of California Press[en]. p. 7.

Спасылкі

правіць