Хог (востраў, Гаяна)

(Пасля перасылкі з Востраў Хог, Гаяна)

Хог (англ.: Hogg) — найбуйнейшы востраў Гаяны. Знаходзіцца ў вусці ракі Эсекіба. Плошча — каля 60 км². Насельніцтва (2007 г.) — 529 чал.

Хог
англ. Hogg
Характарыстыкі
Плошча60 км²
Насельніцтва529 чал.
Шчыльнасць насельніцтва8,82 чал./км²
Размяшчэнне
6°49′27″ пн. ш. 58°31′54″ з. д.HGЯO
АкваторыяРака Эсекіба
Краіна
Хог (востраў, Гаяна) (Паўднёвая Амерыка)
Хог
Хог
Map

Востраў Хог даволі нізкі, складзены рачнымі наносамі. Бераг часткова ўмацаваны пясчанымі дамбамі. Даўжыня — 21,8 км, найбольшая шырыня — 4,8 км. Месціцца ў 38,5 км на захад ад Джорджтаўна, сталіцы Гаяны.

Дзякуючы ўрадлівым глеістым глебам, востраў Хог выкарыстоўваецца для земляробства як мясцовым насельніцтвам, так і жыхарамі суседняга шчыльна населенага вострава Легуан.

Спасылкі правіць