Чэджудо
Чэджудó (кар.: 제주도, 濟州道) - самы вялікі востраў і самая маленькая правінцыя Паўднёвай Карэі ва Усходне-Кітайскім моры. Афіцыйная назва правінцыі - Правінцыя з асаблівай аўтаноміяй Чэджу (кар.: 제주특별자치도, 濟州特別自治道). Насельніцтва (2011) — 583 284 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Чэджу.
Чэджудо | |
---|---|
кар. 제주도, 濟州道 | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
33°22′00″ пн. ш. 126°32′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія і прырода
правіцьАгульная плошча правінцыі складае — 1849 км². Чэджудо вулканічнага паходжання, сфарміраваўся каля 2 млн гадоў таму. Паверхня складаецца з старажытных базальтавых і лававых парод. Цягнецца прыкладна на 73 км з усходу на захад і на 41 км з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт — вулкан Хала (1950 м), які мае працяглае кратарнае возера.
Клімат марскі субтрапічны з вільготным летам і сухім надвор’ем узімку. Сярэдняя тэмпература студзеня 3,2 — 8,3 °C, жніўня 23,3 — 29,8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1 497,6 мм.
На схілах вулкана Хала захаваліся вечназялёныя змяшаныя лясы, якія займаюць прыкладна 12 % усёй тэрыторыі вострава. Яны з'яўляюцца асноўнай крыніцай падземных вод і ахоўваюцца згодна Рамсарскай канвенцыі. Астатнія тэрыторыі ахоплены гаспадарчай дзейнасцю чалавека.