Шыкатан

(Пасля перасылкі з Востраў Шыкатан)

Шыката́н, або Шыко́тан[1] (руск.: Шикотан, Сикотан, яп.: 色丹島) — самы буйны і адзіны стала населены востраў Малой грады Курыльскіх астравоў. Належыць Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 225 км². Насельніцтва (2013 г.) — 3300 чал.[2]

Шыкатан
руск. Шикотан, яп. 色丹島
Востраў Шыкатан. Фатаграфія з космасу
Востраў Шыкатан. Фатаграфія з космасу
Характарыстыкі
Плошча225 км²
Насельніцтва3 300 чал.
Шчыльнасць насельніцтва14,67 чал./км²
Размяшчэнне
43°48′ пн. ш. 146°45′ у. д.HGЯO
АрхіпелагМалая Курыльская града
Шыкатан (Расія)
Шыкатан
Шыкатан
Шыкатан (Японія)
Шыкатан
Шыкатан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфічнае становішча правіць

Востраў Шыкатан месціцца ў паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна ў 74,26 км на паўночны ўсход ад вострава Хакайда, у 50 км на ўсход ад вострава Кунашыр, у 350 км на паўднёвы ўсход ад вострава Сахалін, у 714 км ад мацерыковага ўзбярэжжа Расіі. Выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 27 км, шырыня 5 — 13 км.

Геалогія і рэльеф правіць

Востраў Шыкатан сфарміраваўся прыкладна 100 — 65 млн гадоў таму ў выніку субдукцыі літасферных пліт (гл. Тэктоніка пліт). Ландшафты прадстаўлены невысокімі гарамі, скаламі, прырэчнымі і прыморскімі нізінамі. Найвышэйшая гара Шыкатан дасягае 412 м. У мінулым горы Шыкатана лічыліся рэшткамі старажытных вулканаў, аднак пазней геолагі выявілі, што яны з’яўляюцца пародамі, выцесненымі з марскога дна субдукцыяй. Паверхня складзена туфамі, пясчанікамі, аскепкамі базальтаў і гранітаў, у нізінах сустракаюцца тарфянікі[3]. Берагі моцна зрэзаны, вылучаюцца шырокія залівы, мысы і скалы. Шыкатан знаходзіцца ў зоне частых землятрусаў. Найбольш разбуральны зафіксаваны землятрус, які суправаджаўся цунамі, адбыўся 5 кастрычніка 1994 г.[4]

Клімат правіць

Клімат мяккі вільготны. Найбольш прахалодны месяц — люты, калі сярэдняя тэмпература паніжаецца да −5,2 °C, але ў жніўні яна складае +15,6 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 894,2 мм. Улетку частыя тайфуны.

Расліннасць і жывёльны свет правіць

Дзякуючы мяккаму клімату і геаграфічным асаблівасцям, прырода вострава Шыкатан мае пэўныя адрозненні ад астатніх астравоў Курыльскай грады і суседняга Хакайда. Лясы займаюць толькі 23 % тэрыторыі, пераважаюць травяныя лугі і зараснікі бамбуку. Характэрна адсутнасць шырокалісцевых лясоў і кедравага сланіка[5]. Распаўсюджаныя расліны — бамбук, ядловец, шыпшына, ціс, метлюжковыя і г. д.

Фаўна сушы бедная, прадстаўлена птушкамі, казуркамі, малюскамі, адным эндэмічным відам грызуноў. У рэках Шыкатана знойдзена 6 відаў прэснаводных рыб, сезонна нерастуюць каштоўныя віды ласосевых. Багата фаўна марскіх акваторый вакол вострава. Тут сустракаюцца кіты, касаткі, дэльфіны, ластаногія, крабы, малюскі, розныя віды рыб.

Гісторыя правіць

Шыкатан быў населены ў неаліце. Падчас археалагічных раскопак было выяўлена, што мясцовыя старажытныя насельнікі палявалі на мядзведзяў, жывёл, якія да нашых дзён зніклі на востраве. У сярэднявеччы Шыкатан насялілі айны, якія трапілі з суседняга Хакайда[6]. З іх роднай мовы паходзіць сучасная назва вострава, што перакладаецца як «лепшае месца»[7].

У XVII ст. Шыкатан быў фармальна абвешчаны ўласнасцю японскага феадальнага клана Мацумаэ. У 1855 г. Расія прызнала востраў часткай тэрыторыі Японіі. З 1869 г. пачалося асваенне Шыкатана японскімі перасяленцамі[8]. Галоўным заняткам японскіх каланістаў стала рыбалоўства. У 1884 г. японскі ўрад перасяліў на востраў айнаў з паўночнай часткі Курыльскіх астравоў.

1 верасня 1945 г. Шыкатан быў без бою заняты савецкімі войскамі[9]. Да 1948 г. японскія каланісты і айны былі пераселены на Хакайда. У 1946 г. востраў фактычна быў анексаваны з боку СССР і перададзены ў склад РСФСР[10]. Японія аспрэчвае анексію і лічыць Шыкатан часткай сваіх тэрыторый[11].

Інфраструктура правіць

Большасць насельніцтва вострава Шыкатан жыве ў паселішчах Малакурыльскае (1100 чал. у 2007 г.) і Крабазаводскае (1015 чал. у 2002 г.), злучаных з Сахалінам, Ітурупам і Кунашырам сталай марской сувяззю. Асноўная эканамічная дзейнасць — лоў і перапрацоўка рыбы. На Шыкатане працуе гідрафізічная абсерваторыя[12], знаходзіцца моцная групіроўка расійскіх памежных войскаў.

Славутыя мясціны правіць

Востраў Шыкатан не мае авіязносінаў з іншымі рэгіёнамі Расіі і Японіі, уваходзіць у памежную зону з абмежаваным рэжымам наведвання, што не спрыяе развіццю турызму. Аднак востраў знакаміты сваёй прыгожай прыродай, дзівоснымі геалагічнымі фарміраваннямі.

Найбольш цікавыя месцы для наведвання[13][14][15]:

Зноскі