Шыяшкотан

(Пасля перасылкі з Востраў Шыяшкотан)

Шыяшкотан[1] (руск.: Шиашкотан) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 90 км²[2]. Ненаселены.

Шыяшкотан
руск. Шиашкотан
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча90 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
48°49′ пн. ш. 154°06′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Шыяшкотан (Расія)
Шыяшкотан
Шыяшкотан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Шыяшкотан уяўляе сабою два вулканічныя масівы з вяршынямі 938 м і 828 м. Яны злучаны перасмыкам каля 0,9 км шырынёй. Найбольшы вулкан Сінарка з’яўляецца актыўным. Узбярэжжа раздзелена скаламі. Паўночна-ўсходняя гарыстая частка (паўвостраў Чупрова) па плошчы пераўзыходзіць паўднёва-заходнюю (паўвостраў Ніканава). У гарах шмат ручаёў і невялікіх рэчак, ёсць вадаспады і балоты.

Прырода правіць

Расліннасць, характэрная для тундры, прадстаўлена травамі, грыбамі, мохамі, нізкімі ягаднымі хмызнякамі, вольхай. Ля берага густыя зараснікі ламінарыі.

На востраве шмат лісіц, грызуноў, птушак. Часам на беразе для адпачынку спыняюцца ластаногія.

Гісторыя правіць

Назва вострава паходзіць ад тубыльцаў-айнаў і перакладаецца як «паселішча ламінарыі». У XVIII ст. тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Шыяшкотан выказвалі Японія і Расія. Паводле дагавора 1855 г., ён перайшоў пад кантроль Расіі.

У 1875 г. падчас чарговага вывяржэння вулкана вёска айнаў была зруйнавана, а яе насельнікі пакінулі радзіму. У тым жа годзе востраў быў перададзены ў валоданне Японіі.

У 1945 г. Шыяшкотан далучаны да РСФСР. Некаторы час на ім знаходзілася рыбацкае паселішча Макараўка і памежная застава. Рэшткі будынкаў захаваліся да нашых дзён.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з БСЭ, Т. 6, Мн., 1972, с. 221
  2. kurilstour.ru

Спасылкі правіць