Воткінск

горад у Расіі

Воткінск (руск.: Воткинск, удм.: Вотка) — горад (з 1935) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Воткінскага раёна Удмурціі. Насельніцтва 97 тыс. чал. (2024). Заснаваны ў 1759 годзе.

Горад
Воткінск
руск.: Воткинск
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1759
Горад з
Плошча
112,18 км²
Вышыня цэнтра
108 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
96 861[1] чалавек (2010)
Шчыльнасць
867,1 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
34145
Паштовыя індэксы
427430-427459
Аўтамабільны код
18
Афіцыйны сайт
Воткінск на карце Расіі ±
Воткінск (Расія)
Воткінск
Воткінск (Удмурція)
Воткінск

Размешчаны ў Прыкам'і, на рацэ Вотка (басейн Камы), за 55 км на паўночны ўсход ад Іжэўска. Выцягнуты ўздоўж берагу Воткінскага вадасховішча — штучнай затокі на рацэ Вотка. Чыгуначная станцыя. За 30 км ад Воткінска на Каме знаходзіцца Воткінская ГЭС.

Асноўнае горадаўтваральнае прадпрыемства — Воткінскі завод (выпускае ракетную тэхніку, у тым ліку міжкантынентальныя балістычныя ракеты «Топаль-М», нафтагазавае абсталяванне, станкі, бытавую тэхніку і інш.). Таксама працуюць заводы газавай апаратуры, радыётэхналагічнага абсталявання, лесапільны, цагляны.

Літаратура

правіць

Зноскі