Воцатная кіслата
Воцатная кіслата (этанавая кіслата) — арганічнае рэчыва з формулай CH3COOH. Слабая, лімітавая аднаасноўная карбонавая кіслата. Вытворныя воцатнай кіслаты носяць назву «ацэтаты».
Воцатная кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | CH3COOH |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | бясколерная вадкасць |
Малярная маса | 60,05 г/моль |
Шчыльнасць | 1,0492 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 16,75 °C |
Тэмпература кіпення | 118,1 °C |
Крытычны пункт | 321,6 °C, 5,79 МПа |
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | 123,4 Дж/(моль·К) |
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) | -487 кДж/моль |
Хімічныя ўласцівасці | |
pKa | 4,75 |
Аптычныя ўласцівасці | |
Паказчык пераламлення | 1,372 |
Структура | |
Дыпольны момант | 1,74 Д |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-580-7 |
SMILES | |
RTECS | AF1225000 |
ChemSpider |
Гісторыя
правіцьПершыя згадкі аб практычным прымяненні воцатнай кіслаты адносяцца да трэцяга стагоддзя да н. э. Грэчаскі вучоны Тэафраст ўпершыню апісаў дзеянне воцату на металы, якое прыводзіць да ўтварэння некаторых выкарыстоўваемых ў мастацтве пігментаў. Воцат ўжываўся для атрымання «свінцовых бяліл», а таксама яр-мядзянкі (зялёнай сумесі соляў медзі, якая змяшчае акрамя ўсяго ацэтат медзі).
У Старажытным Рыме рыхтавалі спецыяльна пракіслае віно ў свінцовых чыгунах. У выніку атрымліваўся вельмі салодкі напой, які называлі «Сапа». «Сапа» змяшчала вялікую колькасць ацэтату свінцу — вельмі салодкага рэчыва, якое таксама называюць «свінцовым цукрам» або «цукрам Сатурна». Высокая папулярнасць «сапы» была прычынай хранічнага атручвання свінцом, распаўсюджанага сярод рымскай арыстакратыі.
У VIII стагоддзі арабскі алхімік Джабір ібн Хаян упершыню атрымаў канцэнтраваную воцатную кіслату шляхам перагонкі.
Уласцівасці
правіцьБясколерная празрыстая вадкасць з рэзкім пахам. Валодае ўсімі ўласцівасцямі карбонавых кіслот. Добра раствараецца ў вадзе, змешваецца з многім растваральнікамі. Утварае азеатропныя сумесі, у т.л. трайныя з вадой і бензолам і з вадой і бутылацэтатам.
Атрыманне
правіцьУ прамысловасці воцатную кіслату атрымліваюць каталітычным акісленнем ацэтальдэгіду і бутану кіслародам, узаемадзеяннем метанолу з монааксідам вугляроду, піролізам драўніны. Воцатная кіслата таксама ўтвараецца ў выніку воцатнакіслага браджэння вадкасцей, змяшчаючых этанол (харчовая воцатная кіслата).
Выкарыстанне
правіцьВоцатная кіслата выкарыстоўваецца ў вытворчасці воцатнага ангідрыду, ацэтылхларыду, вінілацэтату, ацэтатаў цэлюлозы, ацэтону, у вытворчасці фарбавальнікаў, растваральнікаў, інсекіыцыдаў, лекавых сродкаў, у харчовай прамысловасці.
Біялагічнае значэнне
правіцьАктыўная форма воцатнай кіслаты — ацэтылкафермент А. Утвараецца ў выніку акіслення дэкарбаксіліраванай піравінаграднай кіслаты і акіслення тлустых кіслот. Адыгрывае важную ролю ў абмене рэчываў, удзельнічае ў біясінтэзе тлустых кіслот, стэроідаў, глюкозы ў раслін і інш.[1]
Шкоднае ўздзеянне
правіцьКанцэнтраваная воцатная кіслата выклікае апёкі скуры. Пара раздражняе слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 657—658. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
Літаратура
правіць- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 66. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі
правіцьВоцатная кіслата на Вікісховішчы |