Вошы
Вошы (Anoplura) — падатрад насякомых.
Вошы | |||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Вош галаўная (Pediculus humanus) | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Anoplura Leach, 1815 | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Даўжыня 0,3—6 мм. Цела пляскатае, бяскрылае, укрытае валаскамі, шчацінкамі, шыпамі, бялява-жаўтаватае з бурымі або чорнымі плямкамі. Галава прадаўгаватая, брушка авальнае. Вочы рэдукаваныя або адсутнічаюць. Ротавы апарат колюча-сысучы з кручкамі. Ногі з учэпістымі кіпцюркамі.
КласіфікацыяПравіць
Сямействы:
ЭкалогіяПравіць
У сусветнай фаўне налічваецца каля 300 відаў, на Беларусі 12 відаў. Крывасмокі, спецыфічныя паразіты млекакормячых жывёл і чалавека. Найбольш вядомыя паразіты чалавека — вош плацяная (Pediculus humanus corporis), вош галаўная (Pediculus humanus capitis), вош лабковая, або плашчыца (Phthirus pubis), свіней — вош свіная (Haematopinus suis).
Раздзельнаполыя. Адкладваюць да 300 яец. Самкі спецыяльным сакрэтам прыклейваюць яйцы (гніды) да валасоў, адзення або субстрату. Лічынкі развіваюцца праз 5—19 сутак. Жывуць 32—46 сутак.
Шкоднасць і барацьбаПравіць
Пераносяць узбуджальнікаў сыпнога і зваротнага тыфаў, ліхаманак, сібірскай язвы і іншых небяспечных хвароб. Знішчаюць вошай механічным, тэрмічным і хімічным спосабамі.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Кірыленка Л. Вошы // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.