Воінскі абавязак у Беларусі

Во́інскі абавя́зак у Белару́сі — абавязак грамадзян Беларусі, які ўстанаўліваецца ў мэтах стварэння і пастаяннага функцыянавання сістэмы, што забяспечвае абарону Рэспублікі Беларусь, праходжанне грамадзянамі воінскай службы, падрыхтоўку ваеннаабавязанных да ўзброеннай абароны дзяржавы.

Замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і рэгулюецца Законам «Аб воінскім абавязку і воінскай службе».

Непасрэднае выкананне грамадзянамі воінскага абавязку ў складзе Узброеных сілаў, іншых войск і воінскіх фарміраванняў з'яўляецца асноўным відам воінскай службы.

Воінскі абавязак не распаўсюджваецца на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прызыву на ваенную службу і службу ў рэзерве не падлягаюць таксама грамадзяне, якія выконвалі свой воінскі абавязак у іншых дзяржавах, маюць судзімасць і адбываюць пакаранні ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах.

Літаратура

правіць

Ваенная Энцыклапедыя Беларусі / Осіпаў В.Ц., Лянькевіч Р.Ч., Бажэнаў Ю.В. і інш.— Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2010. — 1132 с.