Воіслаў Шэшэль
Воіслаў Шэшэль (сербск.: Војислав Шешељ, 11 кастрычніка 1954, Сараева, СФРЮ) — сербскі палітык-нацыяналіст, лідэр Сербскай радыкальнай партыі з 1991 года. Доктар юрыдычных навук (1976). Чатыры разы быў кандыдатам на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Сербія. Віцэ-прэм’ер Урада Рэспублікі Сербія (1998—2000), мэр горада Земун (1996—1998).
Воіслаў Шэшэль сербск.: Војислав Шешељ | |
![]() | |
Партыя: | |
---|---|
Адукацыя: | |
Навуковая ступень: | доктар права[d] |
Дзейнасць: | палітык, выкладчык універсітэта, ваенны, пісьменнік, адвакат |
Месца працы: | |
Член у: | |
Веравызнанне: | Сербская праваслаўная царква |
Нараджэнне: | 11 кастрычніка 1954[1] (65 гадоў) |
Жонка: | Jadranka Šešelj[d] |
Аўтограф: | ![]() |
Узнагароды: | |
Больш за 11 гадоў знаходзіўся ў камеры папярэдняга зняволення турмы Гаагі ў якасці абвінавачанага судовага працэсу Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі (МТБЮ). У 2009—2012 гадах МТБЮ тройчы выносіў Шэшэлю абвінаваўчыя прысуды па другасных справах. Шэшэль знаходзіўся ў КПЗ з 24 лютага 2003 года, што, на думку суддзі МТБЮ Жан-Клода Антанецці, з’яўляецца сусветным рэкордам для развітых краін. 12 лістапада 2014 года ўмоўна вызвалены з папярэдняга зняволення па стане здароўя і вярнуўся ў Бялград, а 31 сакавіка 2016 года быў цалкам апраўданы Міжнародным крымінальным трыбуналам па былой Югаславіі. У красавіку 2018 года апраўдальны прысуд быў адменены, Шэшэлю прысудзілі 10 гадоў турмы, але залічылі 12 гадоў, праведзеных раней пад вартай.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Воіслаў Шэшэль
- Dr Vojislav. Завршна реч у хашком процесу. — Srpska radikalna stranka, 2012. — ISBN 978-86-7886-110-9.
- BBC News. 2007-11-07. «Profile: Vojislav Šešelj»
- Centre for SouthEast European Studies. 2006-04-16. ICTY indictment against Vojislav Šešelj.
- International Criminal Tribunal for the Former Yugoslavia (ICTY). Vojislav Šešelj’s indictment
- ICTY Tribunal Update. 2005-11-04. No. 428. revels in court theatrics. Institute for War and Peace Reporting (IWPR).
- ICTY Tribunal Update. 2009-02-20. No. 589. «Lawyer Warns Šešelj Trial May Collapse». (IWPR)
- Šešelj, Vojislav. Interview on Serbian television via YouTube (серб.)
- ↑ Vojislav Seselj // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.