Вуглавая скорасць
Вуглава́я ско́расць[4][5], ці вуглава́я ху́ткасць — фізічная велічыня, якая характарызуе, наколькі хутка змяняецца вугал павароту цела пры яго вярчэнні. Кажучы больш фармальна, вуглавая скорасць — гэта вытворная вугла павароту па часе:
Вуглавая скорасць | |
---|---|
ISQ dimension | |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | [1] і |
Пазначэнне ў формуле | , , , і |
Сімвал велічыні (LaTeX) | [2] і |
Рэкамендуемая адзінка вымярэння | radian per second[d][1][3] і reciprocal second[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуглавая скорасць | |
---|---|
Размернасць | T −1 |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | рады/с |
СГС | рады/с |
Пры павароце пункта, які рухаецца па акружнасці з радыусам R, на вугал яго перамяшчэнне складае:
Адсюль вынікае сувязь між вуглавой і лінейнай скорасцю матэрыяльнага пункта:
Такім чынам, пры вярчэнні кожны пункт цела мае сваю скорасць, якая залежыць ад яго адлегласці R ад воcі вярчэння. У той жа час, вуглавая скорасць усіх пунктаў (для абсалютна цвёрдага цела) аднолькавая.
Вуглавая скорасць можа разглядацца як вектар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэння так, што калі глядзець у напрамку вектара, то вярчэнне адбываецца па гадзіннікавай стрэлцы. Вектар вуглавой скорасці належыць да псеўдавектараў.
Вектар вуглавой скорасці можна вызначыць наступным чынам:
дзе — вектар радыуса, накіраваны ад цэнтра акружнасці да матэрыяльнага пункта.
Модуль вуглавой скорасці вымяраюць радыянамі за секунду.
Частата вярчэння — фізічная велічыня, роўная колькасці абаротаў, якія цела зрабіла за 1 секунду.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б в 3-12 // Quantities and units — Part 3: Space and time, Grandeurs et unités — Partie 3: Espace et temps — 2 — ISO, 2019. — 11 p.
- ↑ 3-12 // Quantities and units — Part 11: Characteristic numbers — 2 — ISO, 2019. — 50 p.
- ↑ 3-10.a // Quantities and units—Part 3: Space and time — 1 — ISO, 2006. — 19 p.
- ↑ Вучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
- ↑ БелЭн 1997.
Літаратура
правіць- Вуглавая скорасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 285. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).