Вуглавая скорасць

(Пасля перасылкі з Вуглавая хуткасць)

Вуглава́я ско́расць[4][5], ці вуглава́я ху́ткасць — фізічная велічыня, якая характарызуе, наколькі хутка змяняецца вугал павароту цела пры яго вярчэнні. Кажучы больш фармальна, вуглавая скорасць — гэта вытворная вугла павароту па часе:

Вуглавая скорасць
Выява
ISQ dimension
Формула, якая апісвае закон або тэарэму [1] і
Пазначэнне ў формуле , , , і
Сімвал велічыні (LaTeX) [2] і
Рэкамендуемая адзінка вымярэння radian per second[d][1][3] і reciprocal second[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вуглавая скорасць
Размернасць T −1
Адзінкі вымярэння
СІ рады/с
СГС рады/с
Вуглавая скорасць (сіняя стрэлка) у адну адзінку па гадзіннікавай стрэлцы
Вуглавая скорасць (сіняя стрэлка) у паўтары адзінкі па гадзіннікавай стрэлцы
Вуглавая скорасць (сіняя стрэлка) у адну адзінку супраць гадзіннікавай стрэлкі

Пры павароце пункта, які рухаецца па акружнасці з радыусам R, на вугал яго перамяшчэнне складае:

Адсюль вынікае сувязь між вуглавой і лінейнай скорасцю матэрыяльнага пункта:

Такім чынам, пры вярчэнні кожны пункт цела мае сваю скорасць, якая залежыць ад яго адлегласці R ад воcі вярчэння. У той жа час, вуглавая скорасць усіх пунктаў (для абсалютна цвёрдага цела) аднолькавая.

Вуглавая скорасць можа разглядацца як вектар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэння так, што калі глядзець у напрамку вектара, то вярчэнне адбываецца па гадзіннікавай стрэлцы. Вектар вуглавой скорасці належыць да псеўдавектараў.

Вектар вуглавой скорасці можна вызначыць наступным чынам:

дзе  — вектар радыуса, накіраваны ад цэнтра акружнасці да матэрыяльнага пункта.

Модуль вуглавой скорасці вымяраюць радыянамі за секунду.

Частата вярчэння — фізічная велічыня, роўная колькасці абаротаў, якія цела зрабіла за 1 секунду.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. а б в 3-12 // Quantities and units — Part 3: Space and time, Grandeurs et unités — Partie 3: Espace et temps — 2 — ISO, 2019. — 11 p.
  2. 3-12 // Quantities and units — Part 11: Characteristic numbers — 2 — ISO, 2019. — 50 p.
  3. 3-10.a // Quantities and units—Part 3: Space and time — 1 — ISO, 2006. — 19 p.
  4. Вучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
  5. БелЭн 1997.

Літаратура правіць