Вуго́льшчына[1] (трансліт.: Vuhoĺščyna, руск.: Угольщина) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяхцінскага сельсавета.

Вёска
Вугольшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 58 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2232
Паштовыя індэксы
213177
Аўтамабільны код
6
СААТА
7204835121
Вугольшчына на карце Беларусі ±
Вугольшчына (Беларусь)
Вугольшчына
Вугольшчына (Магілёўская вобласць)
Вугольшчына

Гісторыя

правіць

У 1624 годзе ў складзе фундуша нададзеная Бялыніцкаму кляштару кармелітаў[2].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У 1924—1960 гадах цэнтр Вугольшчынскага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі гарнізон, які быў разгромлены 121-м партызанскім атрадам[3].

З 11 красавіка 1960 года да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Запольскага сельсавета[4][5].

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1731, воп. 1, спр. 59, с. 85
  3. Партызанскі полк 121-ы імя А. М. Касаева // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).

Спасылкі

правіць