Вузел (адзінка вымярэння)

адзінка вымярэння
(Пасля перасылкі з Вузел, адзінка вымярэння)

Вузел — адзінка вымярэння скорасці, роўная адной марской мілі у гадзіну.

Лаг

Існуюць розныя азначэнні марской мілі, адпаведна, і вузел можа мець розныя значэнні.

Па міжнародным азначэнні, адзін вузел роўны 1,852 км/г або 0,5144444 м/с. Гэтая адзінка вымярэння, хоць і з'яўляецца пазасістэмнай, дапускаецца для выкарыстання нараўне з адзінкамі СІ.

Паходжанне назвы звязана з прынцыпам выкарыстання сектарнага лага. Скорасць судна вызначалася як лік вузлоў на ліне (тонкі трос), якія прайшлі праз руку вымяральшчыка за вызначаны час (звычайна 15 секунд).

Вузел і міжнародная марская міля шырока выкарыстоўваюцца ў марскім і паветраным транспарце. Вузлы лічыліся самым распаўсюджаным вымярэннем у Англіі да 1965 года, але пасля яны сталі называцца мілямі.