Вуйвічы
Ву́йвічы[1] (трансліт.: Vujvičy, руск.: Вуйвичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе ракі Стыр. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.
Вёска
Вуйвічы
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПерад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 427 чалавек у 115 дварах[2].
У верасні 1943 года гітлераўцамі было спалена 112 дамоў, забіта 9 чалавекі[2].
Насельніцтва
правіць- 2010 год — 86 жыхароў
- 2005 год — 118 жыхароў, 68 двароў
- 1999 год — 153 жыхары
Славутасці
правіцьУ вёсцы знаходзіцца драўляная Свята-Ільінская царква[3] 1788 года будоўлі, абноўленая ў 1937[4].
Вядомыя асобы
правіць- Павел Лукіч Шаламіцкі (1895—1970) — пазаштатны протаіерэй.
- Аляксандр Іванавіч Баброўнік (нар. 1944) — беларускі спецыяліст у галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, эксплуатацыі, аднаўлення і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ві́вічы
- ↑ а б Вуйвичи (руск.)
- ↑ Вуйвічы на сайце Radzima.org
- ↑ Вуйвічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуйвічы
- Вуйвічы на сайце Radzima.org
- Вуйвічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Вуйвічы на Wikimapia.org (руск.)