Адкрыць галоўнае меню

Вук Стэфанавіч Караджыч

(Пасля перасылкі з Вук Караджыч)


Вук Стэфанавіч Караджыч (серб. Вук Стефановић Караџић; 7 лістапада 17877 лютага 1864) — сербскі лінгвіст, рэфарматар сербскай мовы.

Вук Стэфанавіч Караджыч
сербск.: Вук Стефановић Караџић
VukKaradzic.jpg
Дата нараджэння 26 кастрычніка (6 лістапада) 1787[1][2]
Месца нараджэння сяло Тршыч, Асманская імперыя
Дата смерці 26 студзеня 1864(1864-01-26)[1][2] (76 гадоў)
Месца смерці Вена, Габсбургская манархія
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ana Karadžić[d]
Дзеці: Mina Karadžić[d] і Dimitrije Karadzic[d]
Род дзейнасці мовазнавец, гісторык, перакладчык, пісьменнік, перакладчык Бібліі, дыпламат, збіральнікі народных казак, антраполаг
Навуковая сфера лінгвістыка, філалогія, фалькларыстыка, этнаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Вядомы як рэфарматар сербскай мовы, рэфарматар кірыліцы, адзін з заснавальнікаў сербскай літаратурнай мовы
Член у
Commons-logo.svg Вук Стэфанавіч Караджыч на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымаў у Лозніцы, а пасля ў манастыры. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў манастыры ён больш займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназыі ў Петрыне. Пазней вучыўся ў Бялградзе. У хуткім часе захворвае і ад'язджае на лячэнне ў Пешт. Падчас знаходжання ў Вене знаёміцца з Ернеем Капітарам, які дапамагае яму ажыццяўляць запланаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаванні мовы і правапісу і ўвядзенні народнай мовы ў мастацкую творчасць. Праз забарону друкавацца ў Сербіі і Аўстрыйскай імперыі з'язджае ў Расію, дзе мае магчымасць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Бялград.

Філалагічныя працыПравіць

У першай палове 19 стагоддзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філолагаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ерней Капітар, рэфарміраваў сербскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданні сербскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сербскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фарміраванне сучаснай стандратнай харвацкай мовы. Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманні ў літаратурную мову народных элементаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўлення, якое не мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысціць сербскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элементаў, а базай зрабіць новаштокаўскія дыялекты.

Рэформа кірыліцыПравіць

З стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж З з
И и К к Л л М м Н н О о П п Р р
С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш

Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ и Џ џ

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць