Вільярыка (вулкан)

(Пасля перасылкі з Вулкан Вільярыка)

Вільярыка — вулкан у Араўканіі, Чылі. Размешчаны ў Паўднёвых Андах ў Нацыянальным парку Вільярыка. З'яўляецца стратавулканам, дасягае вышыні 2847 м, узвышаецца над аднайменным возерам і горадам. Вулкан утварыўся ў кальдэры, якая ўтварылася 3500 гадоў таму на паўночна-заходнім ускрайку больш старажытнай плейстацэнавай 6-кіламетровай кальдэры. Акрамя Вільярыкі ў кальдэры каля 30 шлакавых конусаў і вулканічных разломаў. Мясцовасць у дадзеным раёне пераважна складаецца з базальту і андэзітаў. Базальтавыя пароды маюць больш ранняе паходжанне, чым андэзіты. У сучасны перыяд адбываліся магутныя плініянскія вывяржэнні, якія пакрывалі мясцовасць ў радыусе 20 км. Лававыя патокі дасягалі адлегласці 18 км, якія зыходзілі з вяршыннага кратара і вулканічных разломаў. Вывяржэнні фіксаваліся, пачынаючы з 1558 года.

Вільярыка
ісп. Villarrica
Від на вулкан з аднайменнага возера
Від на вулкан з аднайменнага возера
39°25′12″ пд. ш. 71°56′21″ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнВобласць Араўканія
Горная сістэмаАнды 
Хрыбет ці масіўПатагонскія Анды 
Форма вулканаСтратавулкан 
Перыяд утварэнняПозні плейстацэн 
Апошняе вывяржэнне2010 
Тып вывяржэнняплініянскі, страмбаліянскі, эксплазіўны 
СкладАндэзіты, базальты 
Вышыня вяршыні2847 м [1] 
Адносная вышыня1 575 м
Першае ўзыходжанне1883 
Вільярыка (вулкан) (Паўднёвая Амерыка)
Вільярыка (вулкан)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Вильяррика (англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута (праверана 12 сакавіка 2013)

Спасылкі правіць