Тамбора

(Пасля перасылкі з Вулкан Тамбара)

Тамбо́ра[3] — стратавулкан у Інданезіі на востраве Сумбава.

Тамбора
індан. Tambora
Mount Tambora Volcano, Sumbawa Island, Indonesia.jpg
Кальдэра вулкана Тамбара
Краіна
ВостраўСумбава 
Форма вулканастратавулкан 
Дыяметр кратара6500—7000 м
Глыбіня кратара700 м
Перыяд утварэння57 000 гадоў таму 
Апошняе вывяржэнне2011 
Вышыня вяршыні2722 м [1][2] 
Адносная вышыня2 722 м
Тамбора (Інданезія)
Тамбора
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Вывяржэнне вулкана ў красавіку 1815 года — наймацнейшае вулканічнае вывяржэнне ў рэгістраванай гісторыі чалавецтва (магнітуда VEI 7).

Вывяржэнне ў 1815 годзеПравіць

Магнітуда[4] 10,1. Энергія выбуху 1027 эрг. Аб’ём выкінутага матэрыялу 50—185 км³ (найбольш верагодна, больш за 100 км³).

Перад падзеяміПравіць

Перад вывяржэннем вышыня вулкану была прыкладна 4000 м. Ажыўленне вулканічнай дзейнасці пачалося не пазней за 1812 год, калі былі заўважаны газавыя струмені каля вяршыні.

ВывяржэннеПравіць

Першыя магутныя выбухі адбыліся 5 красавіка 1815 г. Іх гук быў чутны на адлегласці да 1400 км. Хмары вулканічнага попелу закрылі неба над вялікай тэрыторыяй. Масіўныя выпаданні попелу адбыліся на астравах Сумбава, Ламбок, Балі, Мадура, Ява.

Наступныя магутныя выбухі адбыліся 10, 11, 12 красавіка 1815 г. Яны адчуваліся на адлегласці да 1800 км. Неба над тэрыторыяй да 500 тыс. км² было цалкам закрытая хмарамі попелу. Камяні вагой да 5 кг выкідаліся з кратэра на адлегласць болей за 40 км. На востраве Ламбок слой попелу дасягнуў 60 см. Палі і сады на тэрыторыі выпадання попелу былі цалкам знішчаны.

Пасля вывяржэнняПравіць

Вышыня вулкана зменшылася да 2850 м, утварылася кальдэра 6×6,5 км, глыбінёю 700 м. Загінула 92 тыс. чал., з іх 10 тыс. непасрэдна ў час выбухаў, а 82 тыс. у выніку неўраджаю і голаду.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Tambora. Global Volcanism Program. Смітсанаўскі інстытут.
  2. MOUNTAINS OF THE INDONESIAN ARCHIPELAGO. Peaklist. Peaklist.org. Праверана 1 мая 2009.
  3. БелЭн, 2002
  4. Паводле П. Хейдэрвары.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 413. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 418. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • The Year without a summer? : world climate in 1816 / ed. by C. R. Harrington. — Ottawa: Canadian Museum of Nature, 1992. ISBN 0-660-13063-7 (англ.) 
  • Stommel H., Stommel E. Volcano Weather: The Story of 1816, the Year without a Summer. — Newport RI, 1983. ISBN 0-915160-71-4 (англ.) 

СпасылкіПравіць