Вульва (лац.: vulva) — медыцынская (інакш: навуковая) назва знешніх палавых органаў жанчыны (вонкавых геніталій); пад агульнай назвай аб’ядноўвае наступныя жаночыя мочапалавыя органы, размешчаныя каля ўваходу ў радавыя шляхі: пераддзвер’е похвы, цнатлівая плява (у нявінніц), вялікія залозы пераддзвер’я (барталінавыя залозы), выхад урэтры (мочаспускальнага канала), малыя палавыя вусны (німфы), клітар, вялікія палавыя вусны, жаночую праміжнасць і лабок (венерын грудок).

Утворана мяккімі покрыўным тканкамі — скурай і слізістай; у залежнасці ад развіцця (анатамічнага «складу») вульвы ў гінекалагічнай і сексалагічнай літаратуры маюць уласную класіфікацыю. Запаленні вульвы называюцца вульвітамі.

АпісаннеПравіць

 
Вульва:
1 — краявая плоць клітара;
2 — галоўка клітара;
3 — малыя палавыя губы;
4 — похва;
5 — вялікія палавыя губы;
6 — вуздэчка палавых губ
(задняя спайка малых палавых губ)
7 — анус
8 — лабок

Вонкавыя геніталіі размешчаны ўнізе таза, размяшчаючыся ад лабковай дугі вентральна да крыжа дарсальна над унутранай паверхняй сцёгнаў. Дном для ўнутраных палавых і сумежных з імі органаў служыць дыяфрагма таза, якая складаецца з мышцаў і фасцый[1].

Зноскі