Вульгата (лац.: Vulgatаe) — пераклад Біблії на лацінскую мову IV стагоддзя, які быў ажыццёўлены пераважна святым Еранімам Стрыдонскім, які замяніў розныя варыянты лацінскіх перакладаў Бібліі (Vetus Latina), якія існавалі да таго часу.

Вульгата
Выданне
Аўтар Еранім Стрыдонскі
Мова арыгінала лацінская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Адно з выданняў Вульгаты

На канец IV стагоддзя ўзнікла патрэба ў адзіным, пэўным лацінскім тэксце Бібліі: пераклад быў даручаны Ераніму, найбуйнейшаму знаўцу Бібліі і сакратару Папы Дамаса I. Паколькі Еранім выдатна валодаў грэчаскай і лацінскай мовамі і меў значныя веды іўрыту, у 386 годзе Еранім перабраўся ў Віфлеем і больш за 20 гадоў працаваў над перакладам Старога і Новага Запаветаў. Ён пачаў з Новага Запавету і пераклаў яго з грэчаскай, а затым Стары Запавет — з грэчаскай і з іўрыту. Зроблены Еранімам пераклад Бібліі стаў нарматыўным лацінскім тэкстам, які атрымаў назву Вульгата.

Трыдэнцкі сабор 1546 года зацвердзіў тэкст Бібліі Ераніма — і Вульгата ўвайшла ва ўсеагульны ўжытак на Захадзе як афіцыйны пераклад, абавязковы для Рымска-Каталіцкай Царквы. Упершыню Вульгата была выдадзена пры Сыксце V, пад загалоўкам: «Biblia sacra vulgatae editionis» у 1590 годзе, затым перавыдавалася Рыгорам XIV, Клімент VIII і іншымі Папамі. На працягу стагоддзяў Вульгата з’яўлялася крыніцай усіх перакладаў Бібліі заходнееўрапейскіх моў.

З 1979 года існуе выпраўленая версія, вядомая як Неавульгата.

Спасылкі

правіць