Вулькаўскі сельсавет (Пінскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Ву́лькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Вулька.

Вулькаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Пінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Вулька
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 17 красавіка 1959

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Завідчыцкага і Хойнаўскага сельсаветаў[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 9 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Плешчыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Красава, Сачкавічы і Стытычава)[2]. 17 красавіка 1959 года цэнтр Вулькаўскага сельсавета перанесены ў вёску Завідчыцы, сельсавет перайменаваны ў Завідчыцкі, вёскі Вялікія Дзіковічы, Жыдча, Малая Вулька, Стайкі, Хойна перададзены ў склад Невельскага сельсавета[3].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.