Вуліца Акадэміка Купрэвіча (Мінск)

(Пасля перасылкі з Вуліца Акадэміка Купрэвіча)

Вуліца Акадэміка Купрэвіча (руск.: улица Академика Купревича) — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска, у жылым раёне Уручча.

Акадэміка Купрэвіча
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі раён
Працягласць 1,6 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Уручча
Ранейшыя назвы Жодзінская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першапачаткова насіла назву вуліца Жодзінская. У 1997 годзе вуліцы было прысвоена імя выдатнага беларускага біёлага і міколага Васіля Феафілавіча Купрэвіча.

Размяшчэнне правіць

Мае складана выгнутую форму. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Францыска Скарыны каля МКАД, з паўднёва-ўсходняга боку прымыкае вуліца Праграмістаў, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Шугаева — Русіянава, пераходзячы ў апошнюю. Даўжыня вуліцы складае каля 1,6 км.

Забудова правіць

Няцотны бок правіць

 
Вуліца Акадэміка Купрэвіча з вышыні

Цотны бок правіць

 
Будынак Фізіка-тэхнічнага інстытута і Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі

Паркі правіць

На рагу вуліц Акадэміка Купрэвіча і Шугаева размешчаны Музей валуноў.

Мемарыяльныя дошкі правіць

 
Мемарыяльныя дошкі на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі
 
Мемарыяльная дошка Васілю Севярдэнку

Зноскі

  1. а б Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі правіць