Вуліца Антонава (Гродна)

(Пасля перасылкі з Вуліца Антонава, Гродна)

Вуліца Антонава — вуліца ва ўсходняй частцы горада Гродна, паміж праспектам Касманаўтаў і вуліцай Белуша.

Вуліца Антонава
Гродна
Фатаграфія
Ламбард па вуліцы Антонава ў Гродне
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Іерусалімская, Танкістаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Названа ў гонар удзельніка вызвалення Гродна ад нацысцкіх захопнікаў, аднаго з распрацоўшчыкаў плана Беларускай аперацыі 1944 года, ураджэнца Гродна, генерала А. І. Антонава. Раней вуліца называлася Іерусалімская, Танкістаў.

Пачала фарміравацца ў другой палове XIX стагоддзя на гарадской ускраіне. Найбольш актыўна забудовалася ў 1960-1970-х гадах. На вуліцы змешчаны Скідзельскі рынак (на скрыжаванні з вуліцай Паліграфістаў), рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда», медыцынскае вучылішча, гарадскія могілкі з помнікам архітэктуры класіцызму — царквой (другая палова 19 ст.), гасцінічны комплекс «Сямашка» (№ 10). На доме № 23, дзе нарадзіўся А. Антонаў, у 1965 годзе ўсталявана мемарыяльная дошка, а ў 1988 годзе адчынены яго мемарыяльны музей.

Літаратура правіць

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі правіць